Евангелле паводле Марка Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 16:28; Лк. 9:27; Дзеі 7:55; 2Пёт. 1:16; Адкр. 20:4 І казаў ім: «Сапраўды кажу вам: некаторыя, што стаяць тут, не пакаштуюць смерці, перш чым не ўбачаць, як Валадарства Божае прыйшло ў магутнасці».

2 Мц. 17:1; Лк. 9:28 І праз шэсць дзён Ісус бярэ Пётру, і Якуба, і Яна і вядзе іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі.

3 Мц. 28:3; Адкр. 1:13 Адзенне Яго заззяла і стала белым, як снег, як на зямлі бялільшчык выбеліць не зможа.

4І з’явіўся ім Ілля з Майсеем, і гаварылі з Ісусам.

5І, кажучы, гаворыць Пётра Ісусу: «Рабі, добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і Іллі адну».

6Бо сам не ведаў, што гаворыць, бо надта былі спалоханы.

7 Мц. 3:17; Лк. 1:35 І з’явілася воблака, засланяючае іх, ды голас выйшаў з воблака: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце!»

8І яны, зараз жа паглядзеўшы навокал, апрача Ісуса, нікога больш не ўбачылі каля сябе.

9 Мц. 17:9; Лк. 24:6 І, калі яны сыходзілі з гары, загадаў ім Ён, каб нікому не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых.

10 Ян. 2:19 І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што гэта значыць: «уваскрэснуць з мёртвых».

11 Мал. 4:5 Мц. 17:10 Дык пыталі Ісуса: «Чаму гэта кніжнікі кажуць, што трэба, каб перш прыйшоў Ілля?»

12А Ён гаворыць ім: «Ілля, калі прыйдзе перш, направіць усё; і, як напісана аб Сыне Чалавечым, будзе шмат цярпець, і будзе пагарджаны.

13 Мц. 11:14; Лк. 1:17 Але Я вам кажу: і Ілля прыйшоў, і з ім зрабілі, як хацелі, як аб ім напісана».

14 Мц. 17:14; Лк. 9:37 І, вяртаючыся да вучняў, убачыў вакол іх вялікі натоўп кніжнікаў, што спрачаліся з імі.

15І адразу, ўбачыўшы Ісуса, увесь народ здзівіўся і, падбягаючы, вітаў Яго.

16І спытаўся ў іх: «Пра што спрачаецеся між сабой?»

17 Мц. 12:22; Лк. 9:38 І нехта з натоўпу адказаў: «Настаўнік, я прывёў да Цябе сына майго, які мае духа нямога.

18І ён, дзе толькі наваліцца на яго, кідае яго, так што пеніцца ён і скрыгоча зубамі свімі ды пруцянее. Дык прасіў я вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не змаглі».

19Ён жа, адказваючы ім, кажа: «О род няверны, як доўга буду Я між вамі? Як доўга буду вас цярпець? Прывядзіце яго да Мяне».

20 Лк. 9:42 І прывялі яго да Яго. І калі ўбачыў Яго, зараз жа дух пачаў ім тузаць ды, кінуўшы на зямлю, качаў яго, выціскаючы пену.

21І запытаўся ў бацькі: «Як даўно яму гэта прычынілася?» А ён сказаў: «Ад дзяцінства;

22і часта кідаў яго нават у агонь і ў ваду, каб яго загубіць, але, калі што можаш, ратуй нас, злітуйся над намі».

23 Мц. 9:28; Лк. 17:6; Ян. 11:40 А Ісус гаворыць яму: «Калі можаш верыць, усё магчыма таму, хто верыць».

24 Лк. 17:5 Адразу бацька хлопчыка, плачучы, гаварыў уголас: «Веру, Госпадзе, дапамажы майму недавер’ю».

25 Мц. 12:43 І, калі Ісус убачыў, што збягаецца натоўп людзей, забараніў нячыстаму духу, кажучы яму: «Дух глухі і нямы! Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго».

26І той, крычучы і моцна тузаючы ім, выйшаў з яго; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія гаварылі: «Ён памёр».

27Ісус жа, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.

28І, калі Ён увайшоў у дом, вучні Яго ўжо адзін на адзін пыталіся ў Яго: «Чаму мы не змаглі яго выгнаць?»

29І Ён сказаў ім: «Гэты род ніяк не можа выйсці, акрамя як праз малітву».

30І, выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею; і Ён не хацеў, каб хто пра гэта ведаў.

31 Мц. 16:21; Лк. 9:22 Бо навучаў вучняў Сваіх і казаў ім: «Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей, і яны заб’юць Яго, але, забіты, Ён на трэці дзень ўваскрэсне».

32 Лк. 2:50; Ян. 12:16 Ды яны слоў гэтых не разумелі і баяліся Яго пытацца.

33 Мц. 18:1; Лк. 9:46 І прыбылі ў Кафарнаўм. І, калі былі ў доме, спытаў Ён іх: «Аб чым вы ў дарозе разважалі між сабою?»

34 Мц. 18:4; Лк. 22:24 Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся між сабой, хто з іх большы.

35 Мц. 20:26; Мк. 10:43; Лк. 22:26 І Ісус, сеўшы, паклікаў дванаццаць, і гаворыць ім: «Калі хто хоча быць першым, будзь з усіх апошнім ды ўсіх паслугачом».

36 Лк. 9:48 І, узяўшы дзіця, паставіў яго між імі, і прытуліў яго, і сказаў ім:

37 Мц. 10:40; Лк. 10:16; Ян. 13:20 «Калі хто ў імя Маё прыме адно з такіх дзяцей, Мяне прымае, а хто Мяне прыме, той не Мяне прымае, але Таго, Хто Мяне паслаў».

38Сказаў Яму Ян: «Настаўнік, мы бачылі некага, які ў імя Тваё выганяў дэманаў, які не ходзіць за намі, і мы забаранілі яму, бо ён не ходзіць за намі».

39Ісус жа гаворыць: «Не забараняйце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды ў імя Маё, не можа зараз жа блага гаварыць пра Мяне.

40 Мц. 12:30; Лк. 11:23 Бо хто не супраць вас, той за вас.

41 Мц. 10:42 Бо хто падасць вам кубак вады ў імя Маё, таму што вы – Хрыстовы, сапраўды кажу вам: не страціць узнагароды сваёй.

42 Мц. 18:6; Лк. 17:1 А хто згоршыць аднаго з гэтых малых, што вераць у Мяне, такому лепш было б, каб прычапілі жоран млынавы на шыю яго і кінулі ў мора.

43 Мц. 5:29 І, калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым, маючы абедзве рукі, пайсці ў пекла, у агонь нязгасны,

44дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае.

45І калі нага твая згаршае цябе, адсячы яе. Лепш табе кульгаваму ўвайсці ў жыццё, чым, маючы абедзве нагі, быць укінутым у агонь незгасальны,

46дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае.

47 Мц. 5:29 І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсці ў Валадарства Божае аднавокім, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у пекла,

48 Іс. 66:24; Лк. 16:22 дзе чарвяк іх не памірае ды агонь не згасае.

49Бо кожны агнём будзе пасолены, і ўсякая ахвяра соллю пасоліцца.

50 Мц. 5:13 Соль добрая, а калі соль звятрэе, дык чым яе прысаліць? Майце ў сабе соль і мірна жывіце між сабою».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help