1Сказаў далей Госпад Майсею:
2«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: хай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэласпалення, дзеля найпрыемнейшага паху.
3 Вых. 29:38-41 Гэта агнявая ахвяра, якую вы павінны скласці: двух гадавых ягнят без плям штодзень у вечную ахвяру цэласпалення;
4адно ягня складзіце раніцай, а другое — увечары;
5і, як ахвяру з ежы, дайце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацвёртай часткай гіна найчысцейшага алею.
6Гэта цэласпаленне нязменнае, якое склалі вы на гары Сінай дзеля найпрыемнейшага паху як агнявую ахвяру Госпаду;
7і ахвяруйце віно — чацвёртую частку гіна на кожнае ягня; у свяцілішчы ўчыняйце ўзліванне п’янлівага пітва Госпаду.
8І такім жа чынам другое ягня ахвяруй увечары адпаведна парадку ранішняга ахвяравання: гэта ахвяра агнявая дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
9У дзень жа суботы ахвяруйце двух аднагадовых ягнят без плям і дзве дзесятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, і ўзліванне да яе.
10Гэта суботняя ахвяра цэласпалення на кожную суботу, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ўзлівання да яе.
11У кожны першы дзень месяца ўскладайце Госпаду ахвяру цэласпалення: двух быкоў са статка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям,
12і ў ахвяру з ежы на кожнага быка дайце тры дзесятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, і на кожнага барана — дзве дзесятыя эфы мукі, запраўленай алеем,
13і на кожнае ягня ў ахвяру з ежы дайце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем: усё гэта як цэласпаленне дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
14А ўзліванні да іх хай будуць такія: палова гіна віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіна — на барана і адна чацвёртая гіна — на ягня. Гэта цэласпаленне хай будзе ў кожны першы дзень месяца ва ўсе месяцы года.
15Таксама казёл хай будзе складзены Госпаду ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення з яе ўзліваннямі.
16 Святар. 23:5-14 Вых. 12:1-13; Паўт. Зак. 16:1, 2 А ў першы месяц, чатырнаццатага дня месяца, хай будзе Пасха Госпадава,
17 Вых. 12:14-20; 23:15; 34:18; Паўт. Зак. 16:3-8 а ў пятнаццаты дзень таго месяца хай будзе свята. Сем дзён будзеце есці толькі праснакі,
18а ў першы дзень будзе святы сход; нельга ў той дзень працаваць.
19І ўскладайце ахвяру агнявую, цэласпаленне Госпаду: два бычкі са статка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям;
20да іх ахвяру з ежы, з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзесятыя на кожнага бычка, дзве дзесятыя — на аднаго барана
21і адна дзесятая — на кожнага з сямі ягнят;
22і аднаго казла ў ахвяру за грэх, для ачышчэння вашага,
23апрача ранішняга цэлапалення, якое ўчыняць вы павінны заўсёды.
24Такія ахвяры ўскладайце штодзень сем дзён: як цэласпаленне, як найпрыемнейшы пах Госпаду. Апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы, павінны быць складаныя гэтыя ахвяры.
25Дзень сёмы хай будзе для вас святым сходам; ніякай працы ў той дзень не выконвайце.
26 Вых. 23:16; 34:22; Святар. 23:15-21; Паўт. Зак. 16:9-12 У дзень пяршыняў, калі складаеце Госпаду ахвяру з новага збожжа ў свята тыдняў, таксама збярыце святы сход, і ніякай работы не рабіце ў той дзень.
27І складзіце тады цэласпаленне на найпрыемнейшы пах Госпаду: быка, двух бараноў са статка і сем аднагадовых ягнят без плям,
28і ў ахвяру з ежы да іх — пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя на аднаго быка,
29дзве дзесятыя — на барана і па адной дзесятай на кожнае з сямі ягнят;
30а таксама казла для ачышчэння вашага,
31апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы да яе. Ахвяруйце ўсё беззаганнае разам з узліваннямі.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
