Кніга Псальмаў Псальм 114 (113:1-8 ) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Вых. 12:51 Алілуя. Пры выхадзе Ізраэля з Егіпта, дома Якуба — з чужога народа.

2Сталася Юда свяцілішчам яго, Ізраэль — сілай яго.

3 Вых. 14:21; Еш. 3:16 Мора бачыць і ўцякае, Ярдан вяртаецца назад;

4Горы заскакалі, як бараны, і ўзгоркі — быццам ягняткі.

5Што з табой, мора, чаму ты ўцякаеш? І ты, Ярдан, што вяртаешся назад?

6Горы, чаму скачаце, як бараны, і ўзгоркі, як ягняткі?

7Трымці, зямля, перад абліччам Госпада, перад абліччам Бога Якубава,

8 Вых. 17:1-7; Ліч. 20:2-13 Які скалу ператварае ў вадаём, а каменную гару — у крыніцу.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help