Кніга Роду Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Пар. 1:1-4 Род. 1:27, 28 Вось запіс радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў чалавека, зрабіў яго на падабенства Божае.

2 Мц. 19:4; Мк. 10:6 Мужчынам і жанчынай стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя «чалавек» тады, калі былі створаны.

3Пражыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіўся ў яго сын, на вобраз і падабенства яго, і ён даў яму імя Сэт.

4І было дзён Адама па нараджэнні Сэта восемсот гадоў, меў яшчэ сыноў і дачок.

5І быў увесь прамежак часу, што пражыў Адам, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.

6Таксама Сэт пражыў сто пяць гадоў і меў сына Эноса.

7Па нараджэнні Эноса пражыў Сэт восемсот сем гадоў і меў яшчэ сыноў і дачок.

8І было ўсіх дзён Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр.

9А Энос пражыў дзевяноста гадоў і меў сына Кенана.

10І пражыў Энос па нараджэнні Кенана восемсот пятнаццаць гадоў, і меў сыноў і дачок.

11І было ўсіх дзён Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр.

12Таксама Кенан пражыў семдзесят гадоў і меў сына Малаліэля.

13І пражыў Кенан па нараджэнні Малаліэля восемсот сорак гадоў, і меў яшчэ сыноў і дачок.

14І было ўсіх дзён Кенана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр.

15Пражыў вось Малаліэль шэсцьдзесят пяць гадоў і меў сына Ярэда.

16І пражыў Малаліэль па нараджэнні Ярэда восемсот трыццаць гадоў, і меў сыноў і дачок.

17І было ўсіх дзён Малаліэля восемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.

18Пражыў Ярэд сто шэсцьдзесят два гады і меў сына Гэноха.

19І жыў Ярэд па нараджэнні Гэноха восемсот гадоў, і меў сыноў і дачок.

20І было ўсіх дзён Ярэда дзевяцьсот шэсцьдзесят два гады, і ён памёр.

21Гэнох жыў шэсцьдзесят пяць гадоў і меў сына Матусала.

22І хадзіў Гэнох з Богам па нараджэнні Матусала трыста гадоў, і меў сыноў і дачок.

23І было ўсіх дзён Гэноха трыста шэсцьдзесят пяць гадоў.

24 Юды 14; Геб. 11:5 І хадзіў ён з Богам, і знік, бо забраў яго Бог.

25Таксама Матусал пражыў сто восемдзесят сем гадоў і меў сына Ламэха.

26І жыў Матусал па нараджэнні Ламэха семсот восемдзесят два гады і меў сыноў і дачок.

27І было ўсіх дзён Матусала дзевяцьсот шэсцьдзесят дзевяць гадоў, і ён памёр.

28Пражыў жа Ламэх сто восемдзесят два гады і меў сына,

29і даў яму імя Ной, кажучы: «Ён суцешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую Госпад пракляў».

30І жыў Ламэх па нараджэнні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і меў яшчэ сыноў і дачок.

31І было ўсіх дзён Ламэха семсот семдзесят сем гадоў, і ён памёр.

32А калі Ной меў пяцьсот гадоў, нарадзіліся ў яго Сэм, Хам і Яфэт.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help