1 1Цар. 12:21-24 Рабаам прыбыў у Ерузалім і склікаў усё пакаленне Юды і Бэньяміна — сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб ваяваць з Ізраэлем і вярнуць сабе сваю ўладу царскую.
2І прамовіў Госпад да Сямэі, чалавека Божага, кажучы:
3«Скажы Рабааму, сыну Саламонаву, цару Юдэі ды ўсяму Ізраэлю, які знаходзіцца ў Юдэі і Бэньяміне:
4“Гэта кажа Госпад: “Не выходзьце і не ваюйце супраць братоў вашых. Хай кожны вернецца ў дом свой, бо гэта з Маёй волі сталася”». Калі яны пачулі слова Госпадава, вярнуліся і не пайшлі супраць Ерабаама.
5А Рабаам абжыўся ў Ерузаліме ды адбудаваў мураваныя гарады ў Юдэі.
6І адбудаваў Бэтлехэм, і Этам, і Тэкуа,
7таксама Бэтсур, і Соху, і Адалам,
8таксама Гет, і Марэсу, і Зіф,
9таксама Адурам, і Лахіс, і Азэку,
10Сараа таксама, і Аялон, і Геброн, гарады вельмі ўмацаваныя, што былі ў Юдэі і Бэньяміне.
11І калі акружыў іх мурамі, паставіў у іх кіраўнікоў па харчаванні, і па аліўкавым алеі, і па віне.
12Але і ў кожным такім горадзе ён зрабіў арсенал шчытоў, і дзід, і ўмацаваў іх з найвялікшай пільнасцю, і валадарыў над Юдэяй і Бэньямінам.
13Святары ж і левіты, якія былі ва ўсім Ізраэлі, прыходзілі да яго з усіх сваіх пасяленняў.
14Левіты пакідалі свае ваколіцы і ўладанні і пераходзілі да Юдэі і ў Ерузалім, бо Ерабаам і яго нашчадкі адпіхнулі іх ад святарства Госпадава.
151Цар. 12:31Ён сам сабе паставіў святароў узгоркаў, і дэманаў, і цялят, якіх зрабіў.
16А паслядоўнікі левітаў і з усіх пакаленняў Ізраэля, якія аддалі свае сэрцы на пошук Госпада, Бога Ізраэля, прыбывалі ў Ерузалім, каб складаць ахвяры Госпаду, Богу бацькоў сваіх.
17І тры гады ўмацавалі ўладу Юдэі і ўзмацнілі Рабаама, сына Саламона; бо хадзілі дарогамі Давіда і Саламона толькі тры гады.
18Ажаніўся ж Рабаам з Махалат, дачкой Ерымота, сына Давіда і Абігайль, дачкі Эліяба, сына Ясэя,
19якая нарадзіла яму сыноў: Ягуса, і Самарыю, і Заама.
20Па ёй ажаніўся з Маахай, дачкой Абсалома, якая нарадзіла яму Абію, і Этая, і Зізу, і Саламіта.
21Любіў жа Рабаам Мааху, дачку Абсалома, больш за ўсіх жонак сваіх і наложніц; меў бо жонак васемнаццаць, а наложніц — шэсцьдзесят. І меў дваццаць восем сыноў і шэсцьдзесят дачок.
22А на чале ён паставіў Абію, сына Маахі, кіраўніком над братамі сваімі; яго бо думаў зрабіць царом.
23І сыноў сваіх мудра разаслаў па ўсіх землях Юдэі і Бэньяміна, ва ўсе мураваныя гарады. І даў ім вельмі шмат ежы і знайшоў для іх многа жонак.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
