1Юдыт жа ўпала на твар свой, і пасыпала попелам галаву сабе, і раздзерла туніку сваю, і скінула з сябе зрэбніцу, у якую была апранута; і ў той час, калі ў Ерузаліме вечарам у доме Божым складалі ахвяру цэласпалення, Юдыт моцным голасам да Госпада малілася
2 Род. 34:1-31 і сказала: «Госпадзе, Божа бацькі майго Сімяона, якому ў руку даў Ты меч на помсту чужынцам, якія развязалі пояс дзявочы для апаганення, ды агалілі сцёгны для ганьбы, ды абняславілі ўлонне для знявагі. Ты бо сказаў: “Так не будзе!”, а яны зрабілі.
3За іх выдаў ты князёў іх на забіццё, і іх пасцель, якая пачырванела дзеля іх ашуканства, зведзеная ў кроў, і паразіў нявольнікаў разам з князямі, а князёў з іх пасадамі.
4І жонак іх выдаў Ты на здабычу, і дачок – у няволю, і ўсю іх маёмасць – на падзел між улюбёнымі Табою сынамі, якія рупіліся руплівасцю Тваёю і мелі ў нянавісці апаганенне сваёй крыві, дый прызывалі Цябе на дапамогу. Божа, Божа мой, выслухай мяне, удаву.
5Ты бо стварыў ранейшае за гэта і гэта; і тое, што раней, і тое, што зараз, і тое, што будзе; Ты задумаў – і сталася, што задумаў.
6І з’явілася тое, чаго захацеў, і сказала: “Вось, я тут”. Усе бо дарогі Твае гатовыя, і стварэнне Тваё прадбачана.
7Бо, вось, асірыйцы зрабіліся дужымі дзеля войска свайго, і ўбіліся ў пыху дзеля сваіх коней і коннікаў, выхваляліся дзеля пляча пешых, усклалі надзею на шчыты і дзіды і на лукі і прашчы, і не пазналі, што Ты – Госпад, Які рашае войны;
8Госпад – імя Тваё. Сатры сілы іх, вечны Божа, сатры вялікую моц іх Сваёю сілаю і адвядзі моц іх гневам Сваім. Захацелі бо яны апаганіць святыню Тваю, зганьбаваць палатку супачывання імя велічы Тваёй ды жалезам адбіць рог ахвярніка Твайго.
9Зірні на іх пыхлівасць, спусці гнеў Свой на іх галовы; дай руцэ маёй, удовінай, сілу, каб здзейсніць, што задумала.
10І паразі нявольніка з вуснаў падману майго разам з валадаром і валадара разам з нявольнікам яго; знішчы іх пыху рукой удавы.
11Бо не ў мностве Твая моц, і ўладанне Тваё не залежыць ад дужых, але Ты – Бог пакорлівых і Успаможца прыгнечаных, Апякун кволых, Абаронца адрынутых, Збаўца знявераных.
12Затым, затым, Божа бацькі майго і Божа спадчыны Ізраэля, Валадару неба і зямлі, Творца водаў, Цар усяго стварэння Свайго, выслухай маленне маё
13і дай мне мову, і перакананне, каб скалечыла і параніла тых, што задумалі страшнае супраць прымірэння Твайго, і супраць святога дома Твайго, і гары Сіёна, ды дому, які належыць сынам Тваім.
14І пераканай увесь народ Твой, і кожнае пакаленне, каб пазналі, што Ты ёсць Бог над усім уладаннем, Усемагутны, і няма іншага Абаронцы народа Ізраэля, апрача Цябе».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
