1Псальм. Асафа.
Бог падымаецца на божым сходзе, пасярод багоў праводзіць суд.
2«Дакуль будзеце судзіць несправядліва і прымаць аблічча грэшнікаў?
3Справядліва судзіце няшчаснага і сірату, апраўдвайце прыгнечанага і беднага.
4 Іс. 1:17 Вырывайце беднага і вызваляйце няшчаснага з рукі грэшніка».
5Яны не ведаюць, не разумеюць, ходзяць у цемры; захістаюцца ўсе асновы зямныя.
6 Ян. 10:34 Я сказаў: «Вы ўсе — багі і сыны Узвышняга».
7Але ж вы памраце, як людзі, і прыйдзеце ў заняпад, як адзін з князёў.
8Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты маеш права над усімі народамі.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
