Другая кніга Самуэля Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Пар. 13:1-14 А Давід сабраў зноў усіх выбраннікаў з Ізраэля ў ліку трыццаці тысяч.

2 Вых. 25:22 І падняўся Давід, і пайшоў з усім народам, які пры ім быў, да Баала юдэйскага, каб адтуль прывезці каўчэг Божы, над якім было прызывана імя Госпада Магуццяў, Які сядзіць на херубінах, што над ім.

3 1Сам. 7:1, 2 І паставілі яны каўчэг Божы на новы воз, і вынеслі яго з дому Абінадаба, які стаяў на ўзгорку. А Оза і Ахія, сыны Абінадаба, вялі воз:

4Оза ішоў побач з каўчэгам, а Ахія апераджаў яго.

5А Давід і ўвесь Ізраэль скакалі перад Госпадам з усёй сілы пры гуках песень, і цытраў, і псалтэрыёнаў, і тымпанаў, і труб, і цымбалаў.

6А калі прыбылі яны на ток Нахона, Оза выцягнуў руку ў бок каўчэга Божага і прытрымаў яго, бо валы тузануліся і нахілілі яго.

7І ўзгарэўся гневам Госпад супраць Озы, і ўдарыў яго за правіну; ён памёр там пры каўчэгу Божым.

8А Давід засмуціўся, што Госпад караю пакараў Озу; і было названа тое месца Пэрэс Оза, і так яно завецца аж па гэты дзень.

9І ў той дзень Давід спалохаўся Госпада, кажучы: «Як да мяне прыйдзе каўчэг Госпада?»

10І не хацеў Давід везці каўчэг Госпада да сябе ў горад Давідаў, але накіраваў яго ў дом Абэдэдома з Гета.

11І прабыў каўчэг Госпада ў доме Абэдэдома з Гета тры месяцы, і дабраславіў Госпад Абэдэдома і ўвесь дом яго.

12 1Пар. 15:25; 16:3 І паведамілі цару Давіду: «Дабраславіў Госпад Абэдэдома ды ўсё яго дзеля каўчэга Божага». Дык пайшоў Давід, і перанёс каўчэг Божы з дома Абэдэдома ў горад Давідаў з радасцю.

13І калі тыя, што неслі каўчэг Госпадаў, праходзілі шэсць крокаў, ён складаў у ахвяру вала і тлустае цяля,

14і скакаў Давід з усёй сілы перад Госпадам. А быў апрануты Давід у льняны эфод.

15І Давід і ўвесь дом Ізраэля неслі каўчэг Госпада з радасцю і пры гуку трубы.

16Калі каўчэг Госпада быў унесены ў горад Давіда, вось Міхол, дачка Саўла, гледзячы ў акно, убачыла цара Давіда, што падскокваў і радаваўся перад Госпадам, і пагардзіла ім у сваім сэрцы.

17І прынеслі каўчэг Госпада, і паставілі яго на месцы яго, у сярэдзіне палаткі, якую паставіў для яго Давід; і склаў Давід перад Госпадам ахвяры цэласпалення і ахвяры прымірэння.

18І, калі скончыў Давід складаць ахвяры цэласпалення і прымірэння, ён дабраславіў народ у імя Госпада Магуццяў.

19 1Пар. 16:43 І раздаў ён усяму мноству Ізраэля, кожнаму асобна, як мужчыне, так і жанчыне, па бохану хлеба, і па ляпёшцы фінікаў, і фігі. І ўсе людзі разышліся, кожны ў свой дом.

20І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой, і выйшла насустрач Давіду Міхол, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёння цар Ізраэля, агаліўшыся на вачах нявольніц паслугачоў сваіх, быццам агаляецца адзін з блазнаў!»

21І сказаў Давід Міхол: «Перад Госпадам я скачу. Дабраславёны Госпад, Які выбраў мяне замест бацькі твайго і ўсяго дому яго, каб паставіць мяне кіраўніком над народам Госпада, над Ізраэлем! Перад Госпадам буду радавацца,

22стану больш нязначным, чым я ёсць, і паніжуся ў вачах тваіх, але ў вачах нявольніц, аб якіх ты гаворыш, яшчэ болей буду ўслаўлены».

23Таму Міхол, дачка Саўла, не мела дзяцей да дня смерці сваёй.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help