Кніга Ёва Раздзел 36 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І ў дадатак Элію вось што сказаў:

2«Пачакай мяне хвілінку, і я пакажу табе: бо я маю яшчэ нешта сказаць пра Бога.

3Паўтару навуку маю здалёк і Творцу майму аддам справядлівасць.

4Бо праўдзівыя і без падману словы мае, і перад табой дасканалы ў веданні.

5Не дасць Бог магутны і не адкідае Магутны моцаю сэрца,

6не дасць Ён жыць бязбожніку, але чыніць суд для бедных.

7Не адверне Ён ад справядлівага вачэй сваіх і цароў на пасадзе размяшчае на векі, і яны ўзвышаюцца.

8І, калі яны будуць закаваныя ў кайданы і звязаныя путамі бядоты,

9Ён пакажа ім справы іх і злачынствы іх, што яны былі гвалтоўныя.

10 Ёў 33:16 І адкрые Ён вуха іх, каб навучыць іх з дакорам, і будзе гаварыць ім, каб адвярнуліся ад злачыннасці.

11Калі паслухаюцца і будуць шанаваць Яго, то пражывуць свае дні ў дабрабыце і свае гады ў шчасці.

12А калі не паслухаюцца, то пройдуць праз раку смерці і загінуць у безразважнасці.

13А бязбожнікі складаць будуць гнеў Божы ў сваім сэрцы і не прызавуць Яго, калі будуць скаваныя.

14Памрэ ў маладосці дух іх, і жыццё іх — у юнацтве.

15Ён уратуе беднага ад нястачы яго і адкрые вуха ў бядзе яго.

16Дык выбавіць Ён цябе з уціску, і будзе прастора, а не цяснота перад табою, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім.

17Справа твая асуджана, быццам бязбожніка; яны атрымаюць суд і справядлівасць.

18Сцеражыся, каб не звяло цябе багацце і мноства дароў не скрывіла цябе.

19Ці будзеш ты крычаць і выкарыстоўваць усе намаганні сілы тваёй, пакуль ты не ў цясноце?

20Не чакай прагна той ночы, каб узняўся натоўп дзеля іх.

21Сцеражыся, каб не звярнуўся да злачынства, бо праз яго спазнаеш ты гора.

22Вось жа, Бог высокі ў моцы Сваёй, які настаўнік падобны да Яго?

23Хто зможа прасачыць дарогі Яго, або хто можа Яму сказаць: “Ты ўчыніў несправядлівасць”?

24Памятай, каб услаўляць справу Яго, пра якую спяваюць мужы.

25Усе людзі бачаць Яго, кожны прыглядаецца здалёк.

26Вось жа, Бог вялікі і пераўзыходзіць веданне наша; лік гадоў Яго невызначальны.

27Ён збірае кроплі дажджу і вылівае ліўні ракою,

28іх праліваюць хмары, скропліваючы многіх людзей.

29Хто, сапраўды, можа зразумець разлегласць хмар, грымоты палаткі Яго?

30Вось, Ён расцягнуў вакол Сябе маланкі Свае і накрыў глыбіні мора.

31Праз іх Ён судзіць народы і шчодра корміць іх.

32У руках сваіх Ён трымае маланку і загадвае ёй, каб біла.

33Грукат яе паведамляе аб ёй, палаючы гневам супраць злачыннасці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help