Кніга Мудрасці 17 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 92:6, 7 Вялікія бо суды Твае і недаследныя; таму заблукалі душы няўмелыя.

2 Вых. 10:21-23 Бо пакуль ліхотнікі, перакананыя, што могуць няволіць люд святы, палі, увязненыя цемраю і зняволеныя доўгаю ноччу, уцякаючы перад вечным наканаваннем, схаваўшыся ў дамах;

3і пакуль яны думаюць, што схаваюцца ў грахах таемных, рассейваюцца яны пад цёмнай заслонай забыцця, дужа ўстрывожаныя і запалоханыя ценямі.

4Бо і пячора, у якой былі яны, не ўхавала іх ад страху: бо трывожылі іх страшныя гукі вакол іх і з’яўляліся прывіды, маркотныя тварам.

5Ды нават ніякая сіла агню не магла даць ім святла, ані яснае полымя зорак не магло асвяціць той страшнай ночы.

6А паказваўся ім толькі нечаканы агонь, поўны жаху, і яны, напалоханыя страхам з-за таго бачання, што з’яўлялася, за горшае лічылі тое, на што глядзелі;

7і чараўніцтва было аддадзена на пасмяянне, і на мудрасць славы прыйшла вымова з ганьбаю.

8Бо тыя, што абяцалі пазбавіць душу, якая церпіць, ад жаху і непакою, самі са страхам, вартым кпінаў, хварэлі.

9Бо хоць нішто жахлівае іх не страшыла, баяліся тупату жывёлы і сыкання гадзін, млелі ад страху, не хочучы нават глянуць у паветра, якога ніякім чынам нельга ўсцерагчыся.

10Бо сведчыць аб сваім уласным страху правіннасць, калі асуджаецца, заўсёды ж памнажае цяжкасці яна, устрывожаная сумленнем.

11Страх бо ёсць не што іншае, як адмова дапамогі з боку розуму;

12і чым меншае ёсць унутры чаканне дапамогі, тым большым лічыцца няведанне яго прычыны, што прыносіць пакуты.

13А іх, якія ў гэту ноч, сапраўды безуладную і з пячораў безуладнай цемры надыходзячую, заснулі звычайным сном,

14калісьці трывожылі пачвары прывідаў; калісьці заняпадам душы аслабляліся: паў бо на іх страх раптоўны і нечаканы.

15І так, калі падаў кожны там, дзе знаходзіўся, пільнавалі яго, запёртага ў астрозе без кратаў.

16Бо ці гэта быў земляроб, ці пастух, ці работнік, працуючы на полі, – паддаваўся ён непазбежнай долі: усіх іх звязваў адзін ланцуг цемры.

17Ці гэта вецер свісцячы, ці мілы спеў птушак між густых галін дрэў, ці шум вады, хутка цякучай, ці гэта гармідар скал, якія абрушваюцца,

18ці гэта нябачны бег гуляючых жывёлін, ці гэта грозны рык звяроў надта страшных, ці гэта рэха, што адбіваецца ад горнай цясніны, – абяссільвала іх і палохала.

19Увесь бо свет быў заліты яркім святлом і аддаваўся працы без перашкоды;

20толькі над імі аднымі распасцёрлася цяжкая ноч, выява цемры, якая мела іх ахапіць: такім чынам, самі для сябе былі большаю цяжкасцю, чым цемра.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help