Ліст Якуба Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Кар. 2:5 Браты мае! Майце веру ў праслаўленага Госпада нашага Ісуса Хрыста, без аглядкі на асобы.

2Бо калі б у ваша сабранне прыйшоў чалавек з залатым пярсцёнкам, багата апрануты, ды прыйшоў таксама і бедны ў мізэрным адзенні,

3дык ці вы не звярнулі б увагі на таго, пышна апранутага, і ці не сказалі б: «Сядзь тут на выгодным месцы», а беднаму, пэўна, сказалі б: «Ты пастой там або сядзь каля маіх ног».

4Дык ці вы не судзіце ў сабе і ці не робіцеся суддзямі з нягоднымі думкамі?

5 Мц. 5:3; Лк. 12:21; Ян. 7:48; 1Кар. 1:27; 1Цім. 6:17; Адкр. 2:9 Паслухайце, браты мае найдаражэйшыя! Ці не выбраў Бог бедных гэтага свету як багатых вераю і як спадкаемцаў Валадарства, якое абяцаў тым, што любяць Яго?

6Вы ж зняважылі беднага. Ці не багатыя прыгнятаюць вас, і ці не яны цягаюць вас па судах?

7 Дзеі 11:26; 1Пёт. 4:16 Ці ж не яны блюзняць на добрае імя, якое прызвана над вамі?

8Дык калі выконваеце царскі закон паводле Пісання: «Любі бліжняга свайго як самога сябе», – добра робіце.

9Калі ж аглядаецеся на асобы, то ўчыняеце грэх і будзеце асуджаны законам як злачынцы.

10 Мц. 5:19; Гал. 3:10 Хоць бы хто выканаў увесь закон, а правініўся толькі ў адным, становіцца ва ўсім вінаватым.

11 Мц. 19:18 Бо Той, Хто сказаў: «Не чужалож», сказаў таксама: «Не забівай». Дык калі не чужаложыш, але забіваеш, становішся парушальнікам закону.

12Гаварыце і рабіце так, як тыя, якія павінны быць суджаны паводле закону свабоды.

13 Мц. 5:7; Лк. 6:37 Таму, хто не аказаў міласэрнасці, будзе суд без міласэрнасці, бо міласэрнасць вышэй за суд.

14 Мц. 7:21 Што за карысць, браты мае, каб хто казаў, што мае веру, але ўчынкаў не меў бы? Ці ж здолее вера збавіць яго?

15 Мц. 25:35; Лк. 3:11 Калі брат або сястра не маюць у што апрануцца ды не маюць на штодзень ежы,

16 1Ян. 3:17 а нехта з вас скажа ім: «Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і ежце», ды не дасць ім таго, што неабходна целу, што за карысць?

17Так і вера, калі не мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая.

18 Гал. 5:6; 1Тэс. 1:3 Можа скажа хто: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі. Пакажы ты мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру са сваіх учынкаў».

19 Мк. 1:24 Ты верыш, што Бог адзін? Добра робіш, але і дэманы вераць і дрыжаць!

20Хочаш ведаць, нікчэмны чалавеча, што вера без учынкаў мёртвая?

21 Геб. 11:7 Ці ж не ўчынкамі апраўдаўся бацька наш Абрагам, калі прыносіў у ахвяру на ахвярніку сына свайго Ізаака?

22Бачыш, што вера садзейнічала яго ўчынкам, ды вера праз учынкі сфармавалася.

23 Рым. 4:3; Гал. 3:6 І споўнілася Пісанне, дзе сказана: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана гэта яму за праведнасць», і названы ён сябрам Божым.

24Бачыце, што ўчынкі апраўдваюць чалавека, а не толькі вера?

25 Геб. 11:31 Падобна і распусніца Рахаб ці не ўчынкамі была апраўдана, прымаючы выведнікаў ды іншай дарогай іх адпраўляючы? 3

26Бо як цела без духа памерлае, так і вера без учынкаў мёртвая.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help