1 Высл. 15:20; 23:24 Прыпавесці Саламонавы. Мудры сын — радасць бацьку, а бязглузды сын — гора для маці сваёй.
2 Высл. 11:4 Ніяк не дапамогуць бязбожныя скарбы, а справядлівасць душу выратуе ад смерці.
3Не пашкодзіць Госпад голадам справядліваму, а хцівасць бязбожнікаў знішчыць.
4Лянівая рука ўтварае беднасць, а рука працавітых падрыхтоўвае багацце.
5Той сын мудры, хто збірае ў жніво, а хто храпе ўлетку — сын шалапутны.
6Дабраславенні Госпадавы — на галаве справядлівага, а вусны бязбожнікаў хаваюць лютасць.
7Памяць справядлівага будзе ў дабраславенні, а імя бязбожнікаў сатлее.
8Мудры сэрцам прымае пастановы, а бязглузды загіне праз вусны.
9Хто ходзіць прама, той ходзіць вечна; а хто крывіць дарогі свае, будзе выкрыты.
10Хто міргае вокам, той прынясе боль, а бязглузды вуснамі загубіць.
11Вусны справядлівага — крыніца жыцця, а вусны бязбожнікаў хаваюць лютасць.
12 Як. 5:20; 1Пёт. 4:8 Нянавісць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе грахі.
13У вуснах мудрага знаходзіцца мудрасць, а розгі — на спіне таго, хто не мае сэрца.
14Мудрыя зберагаюць веды, а вусны бязглуздага — блізкія да пагібелі.
15 Высл. 18:11 Маёмасць багатага — горад крэпасці яго; пагібель бедных — беднасць іх.
16Праца справядлівага — на жыццё, а плады бязбожніка — на грэх.
17Хто беражэ настаўленне — ідзе да жыцця, а хто адхіляе папрокі — блукае.
18Ілжывыя вусны хаваюць нянавісць, а хто зневажае — той неразумны.
19У шматслоўнасці не будзе недахопу ў грахах, а той, хто ўтрымлівае вусны свае, — самы разважлівы.
20Мова справядлівага — адборнае срэбра; сэрца ж бязбожнікаў — нічога не вартае.
21Вусны справядлівага павучаюць вельмі многіх; а той, хто бязглузды, памрэ ад беднасці сэрца.
22Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару.
23Быццам жартам бязглузды робіць злачынства, а мудрасць — для чалавека разважлівага.
24Чаго баіцца грэшнік, тое і прыйдзе да яго, а жаданне справядлівага здзейсніцца.
25Як праносіцца віхура — так знікне бязбожнік, а справядлівы — як вечны падмурак.
26Як укус для зубоў і дым для вачэй, так і гультай для тых, што яго паслалі.
27 Высл. 14:27 Страх Госпадаў дні памножыць, а гады бязбожнікаў скарацяцца.
28 Ёў 8:13 Чаканне справядлівых — радасць, а надзея бязбожнікаў загіне.
29Шлях Госпадаў — цвярдыня для чыстых сэрцам і пагібель для тых, хто робіць ліха.
30Справядлівы не пахіснецца да веку, а грэшнікі не выжывуць на зямлі.
31 Пс. 37:30 Вусны справядлівага спараджаюць мудрасць, язык крывадушны будзе вырваны.
32Вусны справядлівага бачаць прыемнае, а вусны бязбожнікаў — дрэннае.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
