1Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
2Шчасны той, хто спачувае няшчаснаму. У дзень ліхі вызваліць яго Госпад.
3Госпад ухавае яго і ажывіць яго, і шчасным зробіць яго на зямлі, не аддасць яго на волю непрыяцеляў яго.
4Госпад прынясе яму ўспамогу на ложа пакуты яго; Ты перавернеш яго пасцель у немачы яго.
5Кажу я: «Госпадзе, пашкадуй мяне, ацалі душу маю, бо зграшыў я Табе!»
6Непрыяцелі мае ліха кажуць пра мяне: «Калі ж памрэ ён і калі прападзе імя яго?»
7І калі хто прыходзіць наведаць мяне, то кажа ўсякія недарэчнасці. Сэрца яго збірае сабе правіннасці, і, выйшаўшы вонкі, ён пачынае плявузгаць.
8Поруч усе непрыяцелі мае шэпчуць супраць мяне, яны задумваюць усякае ліха супраць мяне:
9«Сурокі прычапілася да яго», або: «Той, хто хворы залёг, той не здолее падняцца».
10
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
