Кніга Псальмаў Псальм 18 (17) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Сам. 22:1-51 Кіраўніку хору. Давіда, слугі Госпада, які прамовіў Госпаду словы гэтай песні, калі Госпад яго вызваліў ад моцы ўсіх ворагаў яго

2і з-пад рукі Саўла. Сказаў ён так: «Люблю Цябе, Госпадзе, магутнасць мая.

3 Пс. 61:3 Госпад — апірышча маё, і прыстанішча маё. Выратавальнік мой; Бог мой — памочнік мой, і я на Яго спадзяюся; абаронца мой і рог збаўлення майго і апякун мой.

4Паклічу я Госпада, вартага хвалы, і буду збаўлены ад ворагаў маіх.

5Агарнулі мяне хвалі смерці, і віры Бэліяла ўстрывожылі мяне.

6Путы пякельныя аплялі мяне, смяротныя петлі душаць мяне.

7 Ёна 2:3 У роспачы маёй клічу я Госпада, і Бога майго прызываю; пачуў Ён кліч мой з храма Свайго, і прызыў мой перад позіркам вачэй Яго ўвайшоў.

8Здрыганулася і затрымцела зямля; зрушыліся і здрыгануліся падваліны гор, бо Ён запалаў гневам.

9Узняўся дым з ноздраў Яго і агонь знішчальны з вуснаў Яго выйшаў; вуголле пачало расцякацца з Яго.

10Нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго.

11І ўзняўся на херубіна, і паляцеў, нёсся на крылах вятроў.

12І ахінуўся цемрай, як заслонай, пасярод яе — палатка Яго: цёмная вада, паветраныя хмары.

13Перад бляскам позірку Яго праплывалі хмары, град і агністае вуголле.

14І загрымеў на нябёсах Госпад, і Найвышэйшы даў пачуць голас Свой: град і агністае вуголле.

15І пусціў Ён стрэлы Свае і рассыпаў іх, насыпаў маланак і ўстрывожыў іх.

16І адкрыліся крыніцы вод, і адчыніліся падмуркі сусвету ад ушчування Твайго, Госпадзе, ад подыху гневу Твайго.

17Даслаў Ён нарэшце, і прыняў мяне, і выцягнуў мяне з водаў многіх;

18вырваў мяне ў ворагаў маіх вельмі моцных і ў тых, што ненавідзяць мяне, бо яны ўзмацніліся лепш за мяне.

19Яны напалі на мяне ў дзень смутку майго, і зрабіўся Госпад апораю маёю.

20 Пс. 31:9 І вывеў мяне на прастор, збавіў мяне, бо пажадаў мяне.

21І адплаці мне, Госпад, паводле праўды маёй і паводле чысціні рук маіх аддай мне.

22Бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго.

23Бо ўсе прысуды Яго перада мной, і ўсю праўду Яго не адрынуў я ад сябе.

24І стаў я беззаганны з Ім і высцерагаўся злачыннасці.

25І адплаціў мне Госпад паводле праўды маёй, і паводле чысціні рук маіх перад позіркам вачэй Яго.

26Са святым Ты святы будзеш, і з чалавекам беззаганным беззаганны будзеш,

27і з абраным абраным будзеш, і з заганным падступным будзеш.

28Бо народ пакорлівы Ты збаўляеш, а вочы пыхлівых прынізіш.

29Бо Ты, Госпадзе, запальваеш светач мой; Бог мой прасвятляе цемру маю.

30Бо з Табою я пайду ў наступ на варожыя войскі і з Богам маім пераскочу праз мур.

31 Высл. 30:5 Бог, бязгрэшны шлях Яго, словы Госпада выпрабаваны агнём; шчыт Ён усім тым, хто спадзяецца на Яго.

32Бо хто ёсць Бог, апрача Госпада? Або якая крэпасць, апрача Бога нашага?

33Бог, Які падперазаў мяне мужнасцю і ўладкаваў беззаганным шлях мой;

34 Абак. 3:19 Які зрабіў ногі мае, як у аленя, і на вышыні паставіў мяне.

35 Пс. 144:1 Які навучае рукі мае барацьбе, і нацягваюць медны лук плечы мае.

36І даў Ты мне шчыт збаўлення Твайго, і правіца Твая падтрымала мяне, і Тваё выслухванне ўзвялічвае мяне.

37Ты пашырыў крокі мае пада мною, і не знясілена ступня мая.

38Я пераследаваў ворагаў маіх і хапаў іх, і не вяртаўся, пакуль яны не прападалі.

39Я сцінаў іх, каб не маглі падняцца; яны падалі пад ногі мае.

40І аперазаў Ты мяне мужнасцю для вайны, і тых, што паўсталі супраць мяне, кінуў пад мяне.

41І ворагаў маіх прымусіў Ты да ўцёкаў і павынішчыў тых, што ненавідзяць мяне.

42 Ёў 27:9 Яны клікалі, і не было таго, хто збавіў бы; да Госпада, і не выслухаў іх.

43 Іс. 10:6 І расцярушыў іх, як пыл па ветры, як вулічны бруд, патаптаў я іх.

44Выхапіў мяне ад бунту народа, паставіў мяне на чале плямёнаў. Народ, якога я не ведаў, служыць мне,

45толькі вухам пачуўшы, слухаецца мяне. Сыны чужыя сталі забягаць перада мною.

46Сыны чужыя саслабелі, дрыжаць у сховішчах сваіх.

47Жыве Госпад, і дабраславёны Апякун мой, і хай узвысіцца Бог збаўлення майго!

48Бог, Які помсціш за мяне і падпарадкоўваеш мне народы, выратавальнік мой ад ворагаў маіх раз’ятраных;

49і над тымі, што паўсталі супраць мяне, Ты ўзвышаеш мяне, ад чалавека гвалтоўнага выхопліваеш мяне.

50 Рым. 15:9 Дзеля таго будуць славіць Цябе, Госпадзе, паміж паганамі і імю Твайму прагавару псальм.

51Узвялічыў у збаўленні цара Свайго і аказаў міласэрнасць намашчэнцу Твайму Давіду і нашчадкам яго навекі».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help