1 Ян. 3:32 Адкрыццё Ісуса Хрыста, якое Яму даў Бог, каб аб’явіў рабам Сваім, што павінна стацца ў хуткім часе; і, паслаўшы праз анёла Свайго, Ён даў знак рабу Свайму Яну,
2 Ян. 21:24; 1Кар. 1:6; 1Ян. 1:1 які засведчыў слова Божае і сведчанне Ісуса Хрыста пра ўсё, што бачыў.
3 Лк. 11:28; Як. 5:8; 1Пёт. 4:7 Шчасны той, хто чытае і чуе словы прароцтва ды выконвае тое, што ў ім напісана; бо час блізкі.
4 Вых. 3:14; Ян. 1:1; Рым. 1:7 Ян сямі цэрквам у Азіі: ласка вам і супакой ад Таго, Які ёсць, Які быў і Які прыйдзе, і ад сямі духаў, што перад пасадам Яго,
5 Іс. 55:4; Пс. 89:27; Ян. 8:14; 1Кар. 15:20; Клс. 1:18; Геб. 9:14; 1Ян. 1:7 і ад Ісуса Хрыста, Які ёсць сведка верны, Першародны з памерлых і Валадар валадароў зямных. Яму, Які ўзлюбіў нас, і абмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёй,
6 Вых. 19:6; 1Цім. 6:16; 1Пёт. 2:5 і зрабіў нас царамі і святарамі Богу і Айцу Свайму, Яму слава і валадарства на векі вечныя. Амін.
7 Дан. 7:13; Зах. 12:10; Мц. 24:30; Ян. 19:37; Юды 14 Вось жа, прыходзіць у аблоках, і ўбачыць Яго ўсякае вока, і тыя, што Яго працялі, і залямантуюць перад Ім усе плямёны зямлі. Так, амін!
8 Вых. 3:14 Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец, – кажа Госпад, Які ёсць, Які быў і Які прыйдзе, Усемагутны.
9 Рым. 8:17; Плп. 1:7; 2Цім. 2:12; 1Пёт. 5:1 Я, Ян, брат ваш і сутрывалец у прыгнёце, і ў Валадарстве і ў вытрываласці Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмас, дзеля слова Божага і сведчанне Ісуса Хрыста.
10 Дзеі 10:10 Я быў у духу ў дзень Госпадаў, і пачуў за сабою зычны голас, быццам трубы,
11які казаў: «Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні, і што бачыш, запішы ў кнізе і пашлі сямі цэрквам, што ў Азіі: у Эфес, і ў Смірну, і ў Пергам, і ў Тыятыру, і ў Сарды, і ў Філадэльфію, і ў Лаадыцэю».
12Я павярнуўся, каб зірнуць, чый быў голас, што да мяне гаварыў; і, павярнуўшыся, убачыў сем залатых светачаў,
13 Дан. 7:13; 10:5 і паміж сямі светачаў залатых Кагосьці, быццам Сына Чалавечага; Ён апрануты ў доўгія шаты і падперазаны пад грудзі залатым поясам;
14 Дан. 7:9; 10:6 галава ж Яго і валасы былі белыя, як чыстая воўна, быццам снег, і вочы Яго як полымя агню,
15 Эзэк. 1:24; 43:2 і ногі Яго падобныя да бронзы, распаленай у печы, і голас Яго падобны да гуку бурлівых водаў,
16 Мц. 17:2; Дзеі 26:13; Геб. 4:12 і Ён трымаў у правай руцэ Сваёй сем зорак, з вуснаў жа Яго вытыркаўся меч двусечны востры, і твар Яго зіхацеў, як сонца ў магутнасці сваёй.
17 Іс. 44:6; 48:12 І, убачыўшы Яго, паў я да ног Яго, быццам нежывы. А Ён паклаў правую руку Сваю на мяне, кажучы: «Не бойся! Я – Першы, і Апошні,
18 Рым. 6:9 і жывы; і быў мёртвым, і, вось, жывы на векі вечныя, амін; і маю ключы смерці і пекла.
19 Ян. 16:13 Дык напішы, што ты ўбачыў, што ёсць і што павінна стацца пасля гэтага.
20 Плп. 2:15 Таямніца сямі зорак, якія ты ўбачыў у Маёй правай руцэ, і сямі светачаў залатых: сем зорак – гэта сем анёлаў сямі цэркваў, а сем светачаў – гэта сем цэркваў.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
