Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Мудрая жонка будуе дом свой, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі.

2Таго, хто ідзе вернай дарогай, адцураецца той, хто ідзе ганебным шляхам.

3У вуснах бязглуздага — дубец пыхлівасці, а вусны мудрых берагуць іх.

4Дзе няма быкоў, там стойла пустое; і шмат выгод — у моцы быка.

5 Высл. 12:17 Праўдзівы сведка не лжэ, а хітры сведка пашырае хлусню.

6Насмешнік шукае мудрасці і не знаходзіць, а для разважлівых веды даступныя.

7Ад бязглуздага чалавека адыдзі, бо не знойдзеш вуснаў разважлівых.

8Мудрасць разумнага — пазнанне свайго шляху, а неразумнасць бязглуздых — блуканне.

9Бязглуздыя не звяртаюць увагі на грэх, а сярод справядлівых застанецца ласка.

10Сэрца ведае гаркоту душы сваёй, і ў радасць яго не ўмяшаецца чужы.

11 Высл. 12:7 Дом бязбожнікаў разваліцца, а хорамы справядлівых будуць расці.

12 Высл. 16:25 Ёсць дарога, што здаецца чалавеку справядлівай, але ўрэшце рэшт вядзе яна да смерці.

13 Лк. 6:25 Сэрца змешваецца з сумам нават у час смеху, а смутак захоплівае канец радасці.

14Шляхамі сваімі будзе задаволены бязглузды, а чалавек добры будзе вышэй за іх.

15Легкаверны верыць кожнаму слову, а разважлівы абдумвае крокі свае.

16Мудры баіцца і пазбягае зла, а бязглузды злоўжывае і разлічвае на сябе.

17Нецярплівы зробіць бязглуздасць, а чалавек хітры — нявідны.

18Легкаверныя авалодваюцца бязглуздасцю, а разважлівыя вызначаюцца ведамі.

19Ліхія схіляюцца перад добрымі, а бязбожнікі — перад дзвярамі справядлівых.

20 Высл. 19:4, 7 Бедны будзе нявідны нават для свайго самага блізкага, а ў багатых — шмат сяброў.

21Хто адцураецца блізкага свайго — грашыць, а хто шкадуе бедных — шчасны.

22Ці не блукаюць тыя, што чыняць ліха? Міласэрнасць і праўда — для тых, хто робіць дабро.

23Ва ўсялякай працы будзе прыбытак, а слова вуснаў накіроўвае толькі да беднасці.

24Вянок мудрых — іх багацце, а неразумнасць бязглуздых — глупства.

25Верны сведка вызваляе душы, а крывадушнік — пашырае хлусню.

26У шанаванні Госпада — цвёрдая ўпэўненасць, і сынам Яго будзе надзея.

27 Высл. 10:27 Шанаванне Госпада — крыніца жыцця, што ўхіляецца ад путаў смерці.

28У мностве народа — годнасць цара, у невялікай колькасці народа — пагібель валадара.

29Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць.

30Жыццё для цела — здароўе сэрца, зайздрасць — гніенне касцей.

31Хто гоніць беднага — той упікае яго Творцу; шануе Яго той, хто шкадуе бедных.

32Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю.

33У сэрцы разважлівага знаходзіцца мудрасць, а сярод бязглуздых яна знойдзецца?

34Справядлівасць узвышае народ, а несправядлівасць — грэх народаў.

35Дапушчаны да цара — разумны слуга, а гнеў выклікае той, хто дзейнічае ганебна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help