Кніга Лічбаў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І казаў Госпад Майсею і Аарону, гаворачы:

2«Хай сыны Ізраэля стануць лагерам: кожны пад сваім сцягам, пад знакамі бацькоў сваіх, навокал палаткі сустрэчы на адлегласці.

3 Ліч. 1:5-15; 10:14-27 З усходу хай стаіць лагер Юды па дружынах войска яго, а кіраўніком сыноў яго хай будзе Наасон, сын Амінадаба;

4і лік яго ваяроў — семдзесят чатыры тысячы шэсцьсот.

5Побач з ім хай стануць лагерам людзі калена Ісахарава, кіраўніком якіх мае быць Натанаэль, сын Суара;

6і ўвесь лік ваяроў яго — пяцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.

7У пакаленні Забулона кіраўніком хай будзе Эліяб, сын Гэлона; і лік ваяроў —

8пяцьдзесят сем тысяч чатырыста.

9Усіх палічаных у лагеры Юды хай будзе сто восемдзесят шэсць тысяч чатырыста, і хай па дружынах сваіх яны першыя будуць выходзіць.

10З паўднёвага боку хай будзе сцяг лагера Рубэна па яго войсках, а кіраўнік — Элісур, сын Сэдэура;

11і ўсё войска ваяроў яго паводле падліку хай мае сорак шэсць тысяч пяцьсот.

12Побач з імі хай стануць лагерам людзі з пакалення Сімяона, а кіраўніком іх — хай Саламіэль, сын Сурысадая;

13і ўсё войска ваяроў яго паводле падліку хай мае пяцьдзесят дзевяць тысяч трыста.

14У пакаленні Гада кіраўніком хай будзе Эліясаф, сын Дэуэля;

15і ўсё войска ваяроў яго паводле падліку хай мае сорак пяць тысяч шэсцьсот пяцьдзесят.

16Усіх палічаных у лагеры Рубэна — сто пяцьдзесят адна тысяча чатырыста пяцьдзесят; хай яны выходзяць другімі па сваіх дружынах.

17Пасля хай здымецца з месца палатка сустрэчы і лагер левітаў у сярэдзіне іншых лагераў, хай яна здымаецца так, як ставіцца; хай усе пускаюцца ў дарогу на сваіх месцах і пад сваім сцягам.

18З заходняга боку хай будзе сцяг лагера Эфраіма па дружынах яго, кіраўніком іх хай будзе Элісама, сын Аміюда;

19усё войска ваяроў яго паводле падліку хай мае сорак тысяч пяцьсот.

20І з імі пакаленне сыноў Манасы, кіраўніком якіх хай будзе Гамаліэль, сын Падасура;

21і ўсё войска ваяроў яго паводле падліку хай мае трыццаць дзве тысячы дзвесце.

22І пакаленні сыноў Бэньяміна; кіраўніком хай будзе Абідан, сын Гедэона;

23і ўсё войска ваяроў яго паводле падліку хай мае трыццаць пяць тысяч чатырыста.

24Усіх палічаных у лагеры Эфраіма — сто восем тысяч сто; і хай па дружынах сваіх яны выходзяць трэція.

25З паўночнага боку адпаведна сваім дружынам хай стаіць сцяг лагера сыноў Дана, а кіраўніком іх хай будзе Ахіязэр, сын Амісадая;

26усё войска ваяроў яго паводле падліку хай мае шэсцьдзесят дзве тысячы семсот.

27Побач з ім хай стане лагерам пакаленне Асэра, кіраўніком іх хай будзе Пэгіэль, сын Акрана;

28усё войска ваяроў яго паводле падліку хай мае сорак адну тысячу пяцьсот.

29З пакалення сыноў Нэфталі кіраўніком хай будзе Ахіра, сын Энана;

30усё войска ваяроў яго — пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.

31Усіх палічаных у лагеры Дана хай будзе сто пяцьдзесят сем тысяч шэсцьсот, і хай яны самымі апошнімі выходзяць пад сваімі сцягамі».

32Гэта лік сыноў Ізраэля, усе яны палічаны па сем’ях бацькоў сваіх адпаведна войскам сваім — шэсцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзесят.

33А левіты не былі палічаны разам з сынамі Ізраэля; бо так загадаў Госпад Майсею.

34І сыны Ізраэля споўнілі ўсё, што загадаў Госпад: сталі лагерам пад сваімі сцягамі і выйшлі паводле пакаленняў і сем’яў бацькоў сваіх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help