Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 32 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Калі паставілі цябе старэйшым на балі – не ганарыся! Будзь між імі, як адзін з іх.

2Клапаціся пра іх, і так сядзі, ды ўзлягай, выканаўшы ўсякі свой клопат,

3каб умець парадавацца разам з імі, і атрымаць вянок дзеля прыстойнасці, ды каб атрымаць дастойнае запрашэнне на баль.

4Прамаўляй, старэйшына: табе бо гэта належыць

5першае слова з належнай умеласцю; і не перашкаджай музыцы.

6У час балю не разлівайся размовай і не паказвай сваёй мудрасці ў неадпаведны час.

7Што каштоўны каменьчык рубіна ў залатым абрамаванні, тое спевы музыкаў на балі пры віне;

8што смарагдавая пячаць у залатой аправе, тое колькасць музыкаў пры салодкім і ў меру віне.

9Слухай моўчкі, і за ветлівасць будзе аказана табе ўдзячнасць.

10Прамоў, юнаку, калі трэба табе, за ледзь два словы;

11тады, калі цябе спытаюць.

12Гавары сцісла, шмат – у некалькіх словах; будзь, як ведаючы, але адначасова ўмеючы маўчаць.

13Не ўзносся паміж магнатамі, і дзе знаходзяцца старцы – не гавары многа.

14Гром папярэдзіць маланка, і чалавека сціплага папярэдзіць прыхільнасць.

15І ўставай у час, не будзь апошнім; спяшайся ж першы ў свой дом, і там адпачывай, і там забаўляйся,

16і рабі там, што прыдумаеш, і не грашы пыхлівым словам.

17І за ўсё гэта дабраслаўляй Госпада, Які цябе стварыў і Які насычае цябе ўсімі даброццямі Сваімі.

18Хто баіцца Госпада – атрымае выхаванне, і хто зранку трывае пры Ім, атрымае дабраславенне.

19Хто спаганяе закон, будзе ім напоўнены, і хто падступна робіць, будзе ўведзены ў спакусу.

20Хто жыве ў страху Госпадавым, знойдзе справядлівы прысуд і справядлівасць, як святло, засвеціць.

21Чалавек грэшны ўхіліцца ад напаміну і паводле сваёй волі знойдзе апраўданне.

22Чалавек разважны не пагардзіць разважаннем; чужынец і пыхлівец нічога не забаіцца.

23[Без роздуму не рабі анічога, сыне, і не будзеш каяцца дзеля сваёй дзейнасці.]

24Сыне, не хадзі па дарозе загубы, і не скалечыш нагі аб камяні;

25не давярай дарозе нязведанай, каб не выставіць душы сваёй на шкоду.

26І будзь асцярожны нават адносна сваіх дзяцей, і май на ўвазе хатніх сваіх.

27У кожнай дзейнасці сваёй май давер душы сваёй: гэта бо значыць – спаўненне прыказанняў.

28Хто верыць закону, зважае на прыказанні, і хто верыць Госпаду – не ашукаецца.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help