Першая кніга Хронікаў Раздзел 10 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Сам. 31:1-13 Філістынцы ж ваявалі супраць Ізраэля, і ваяры Ізраэля ўцякалі ад філістынцаў і падалі, параненыя, на гары Гэльбоэ;

2і калі пагналіся філістынцы за Саўлам і сынамі яго, яны забілі Ёнатана, і Абінадаба, і Мэльхісуа, сыноў Саўла.

3І разгарэўся бой супраць Саўла, і адшукалі яго лучнікі, і паранілі яго стрэламі;

4і прасіў Саўл свайго збраяносца: «Выцягні меч свой і забі мяне, бо часам падбягуць гэтыя неабрэзаныя і будуць здзекавацца з мяне». А збраяносец не хацеў гэта рабіць, напалоханы. Дык схапіў Саўл меч і кінуўся на яго;

5калі яго збраяносец убачыў, што Саўл памёр, сам ён таксама кінуўся на меч свой і памёр.

6Дык згінуў Саўл і тры яго сыны; увесь дом яго прапаў адначасова.

7Калі ўбачылі ўсе ізраэльцы, якія жылі ў лагчыне, што яны ўцякаюць і што Саўл і яго сыны загінулі, дык яны пакінулі свае гарады і разбегліся хто куды; затым прыбылі філістынцы і пасяліліся ў іх гарадах.

8Такім чынам, назаўтра прыйшлі філістынцы, каб зняць адзенне з забітых, і знайшлі Саўла і сыноў яго, якія ляжалі на гары Гэльбоэ.

9І калі яны знялі адзенне з яго, і адсеклі галаву, і забралі зброю яго, яны разаслалі па сваёй зямлі кругом абвясціць гэта ў храмах ідалаў і народам.

10А зброю яго палажылі ў храме Астарот, а галаву яго прыбілі ў храме Дагона.

11Калі пачулі гэта жыхары Явіса ў Галаадзе, гэта значыць усё, што зрабілі філістынцы з Саўлам,

12паўсталі ўсе мужныя людзі і забралі целы Саўла і сыноў яго і прынеслі ў Явіс і пахавалі косці іх пад дубам, што ў Явісе, ды пасцілі сем дзён.

13 Святар. 19:31; 20:6; 1Сам. 13:8-14; 15:1-24; 28:7, 8 Такім чынам, памёр Саўл дзеля несправядлівасці сваёй, таму што не споўніў загаду Госпада, што прыказаў яму, ды не пільнаваў яго, а нават раіўся з варажбіткай,

14а не раіўся з Госпадам. Таму Ён і забіў яго, і царства яго перадаў Давіду, сыну Ясэя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help