Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Калі хочаш дабро рабіць, ведай, каму рабіць, і будзе табе вялікая ўдзячнасць за дабрадзейнасць тваю.

2Рабі дабро справядліваму, а знойдзеш узнагароду вялікую, і калі не ад яго, то, напэўна, ад Госпада.

3Няма бо дабра для таго, хто трывае ў зле ды хто не дае міласціны, бо і Узвышні мае нянавісць да грэшнікаў і літуецца над пакутуючымі.

4Давай міласэрнаму і не дапамагай грэшніку; і бязбожным, і грэшнікам Ён аддасць, захоўваючы іх на дзень помсты.

5 Лк. 14:12-14 Добра рабі добраму, і не падтрымлівай грэшніка.

6Добра рабі пакорнаму, і не давай бязбожнаму; не давай яму зброі, каб з ёй не стаў мацнейшы за цябе.

7Бо знойдзеш падвоеныя беды ва ўсякіх дабрадзействах, якія будзеш рабіць яму, бо і Узвышні ненавідзіць грэшнікаў і бязбожным адгодзіць помстай.

8Сябар не пазнаецца ў памыснасці, і вораг не схаваецца ў бядзе.

9 Высл. 19:4 У памыснасці таксама і ворагі становяцца прыяцелямі, а ў бядзе адступае таксама і прыяцель.

10Не вер ніколі свайму ворагу, бо, як медзь іржавее, так і яго ліхота,

11і калі ён, упакораны, будзе хадзіць, сагнуўшыся, зважай на душу сваю і высцерагайся яго, ды будзь яму, як той, што выцірае люстра, і пазнаеш, што ён не да канца ачысціўся ад іржы.

12Не стаў яго каля сябе, і хай не сядзіць па правай руцэ тваёй, каб часам не заняў месца твайго і не захацеў заняць твайго крэсла; тады нарэшце зразумееш перасцярогі мае, ды са смуткам успомніш словы мае.

13Хто будзе шкадаваць укушанага заклінальніка змеяў, і ўсіх, што прыбліжаюцца да дзікіх звяроў? І падобна той, што прабывае з грэшнікам ды ўдзельнічае ў яго грахах: не выйдзе ён, пакуль не спаліць яго агонь.

14Адну хвіліну пабудзе з табою; а калі спатыкнешся – не вытрымае.

15 Высл. 26:24-26; Ярэм. 9:8 Непрыяцель цешыць цябе сваімі вуснамі, і сэрцам сваім наладжвае засаду, каб кінуць цябе ў яму.

16На вачах тваіх будзе плакаць вораг, а калі знойдзе магчымасць, не насыціцца крывёю.

17Калі на цябе наваляцца беды, знойдзеш яго тады першым пры сабе,

18і, нібы памагаючы, павырывае ён саджанцы твае.

19 Высл. 26:24-26 Галавой сваёю трэсці будзе, і будзе пляскаць рукамі, ды многа шаптаць, ды зменіць выгляд твару свайго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help