Ліст да Эфесцаў Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Клс. 1:10 Умольваю вас я, вязень у Госпадзе, каб вы хадзілі дастойна паклікання, якім пакліканы,

2 Плп. 4:5 з усёю пакорлівасцю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю і любоўю адны адных пераносячы,

3 Рым. 12:16 імкнучыся захаваць адзінства духа ў саюзе супакою.

4Адно цела і адзін Дух, як пакліканыя вы ў адной надзеі паклікання вашага.

5Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост.

6Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ва ўсіх нас.

7 Рым. 12:3; 1Кар. 12:7 Кожнаму ж з нас дадзена ласка паводле меры дару Хрыстова.

8 Пс. 68:19; Ян. 16:7 Сказана: «Узышоў Ты на вышыню, павёў палоннага ў палон і даў дары людзям».

9 Мц. 12:40; Ян. 3:13 Што ж значыць «узышоў», як не тое, што перш сышоў у глыбейшыя нетры зямлі?

10Хто сышоў, Той Самы і ўзышоў вышэй усіх нябёсаў, каб усё напоўніць.

11 1Кар. 12:28 І Ён паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і настаўнікамі

12 Рым. 12:5 на ўдасканаленне святых, на патрэбы служэння, на збудаванне Цела Хрыстова,

13 Лк. 6:40; Клс. 1:28 аж пакуль не дойдзем усе да адзінства веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да поўнай меры веку поўні Хрыстовай,

14 Мц. 11:7; Рым. 16:18 каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што хістаюцца і зацягваюцца ўсякім ветрам навукі па хітрыні людзей, па хітраму подступу спакушэння.

15 Клс. 1:18 Трымаючыся праўды, ва ўсім узрастаем у любові да Таго, Хто ёсць Галава, да Хрыста,

16 Клс. 2:19 з Якога ўсё Цела, састаўленае і злучанае ўсякімі вязямі даравання, праз дзейнасць у патрэбную меру кожнага паасобнага члена ўзрастае на збудаванне самога сябе ў любові.

17Вось, аб гэтым кажу і сведчу ў Госпадзе, каб вы ўжо не хадзілі так, як іншыя народы ходзяць у марнасці розуму свайго,

18маючы прыцемраныя думкі, аддаленыя ад жыцця Божага з-за няведання, што трывае ў іх праз асляпленне іх сэрца;

19 1Пёт. 4:3 яны адурманены і аддалі саміх сябе на распусту, каб рабіць прагавіта ўсякую брыдоту.

20Але вы не гэтак пазналі Хрыста,

21калі толькі вы пра Яго чулі і калі ў Ім былі навучаны, таму што праўда ў Ісусе.

22 Рым. 6:6 Дык адкіньце ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасцях,

23 Рым. 12:2; Клс. 3:10 а аднавіцеся духам розуму вашага

24 Род. 1:26; 2Кар. 5:17 і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды.

25 Зах. 8:16; Рым. 12:5 Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму блізкаму, бо мы члены адзін аднаму.

26 Пс. 4:5; Як. 1:19 Калі гневаецеся, не грашыце; хай сонца не заходзіць у гневе вашым;

27 Як. 4:7; 1Пёт. 5:9; Рым. 12:19 і не давайце месца д’яблу.

28 Лк. 3:11; Дзеі 20:35; 1Кар. 4:12; Гал. 6:10; 1Тэс. 4:12 Хто краў, хай ужо не крадзе, лепш хай працуе, зарабляючы рукамі даброцці, каб меў чым у патрэбе ўспамагчы таму, каму трэба.

29Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць.

30І не засмучайце Святога Духа Божага, Якім вы пазначаны на дзень адкуплення.

31 Як. 4:11 Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.

32 Мц. 6:14; Мк. 11:25; Лк. 6:37 Будзьце ж між сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help