Евангелле паводле Марка Раздзел 13 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 24:1; Лк. 21:5 І, калі Ён выходзіў са святыні, гаворыць Яму адзін з вучняў Яго: «Настаўнік, глянь, што за камяні ды якія пабудовы!»

2 Лк. 19:44 А Ісус гаворыць яму: «Бачыш усе гэтыя велізарныя будоўлі? Не застанецца з іх каменя на камені, які б не быў развалены».

3 Мц. 16:18; Ян. 1:40 І, калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць святыні, пыталіся Яго асобна Пётра, і Якуб, і Ян, і Андрэй:

4 Мц. 24:3; Лк. 21:7 «Скажы нам, калі гэта станецца, і што за знак будзе, калі ўсё гэта пачне збывацца?»

5 Мц. 24:4; Лк. 21:8 І Ісус пачаў ім казаць: «Глядзіце, каб вас хто не звёў.

6Бо многія прыйдуць у імя Маё, кажучы: “Гэта Я”, і яны многіх звядуць.

7А калі пачуеце вы пра войны і чуткі пра войны, не трывожцеся, бо так павінна быць, але гэта яшчэ не канец.

8 Мц. 24:8 Бо падымецца народ на народ ды царства на царства, ды будуць месцамі землятрусы і голад, і смуты. Гэта пачатак пакут.

9 Мц. 10:17; Лк. 21:13; Ян. 15:20 Глядзіце самі сябе. Будуць вас аддаваць у суды і біць у сінагогах, і будзеце стаяць перад намеснікамі і царамі на сведчанне ім дзеля Мяне.

10 Мц. 24:14 І трэба, каб перш было абвешчана Евангелле ўсім народам.

11 Мц. 10:19; Лк. 12:11 І, калі павядуць вас выдаваць, не турбуйцеся загадзя, што вам казаць, але што дадзена вам будзе ў гэты час, тое скажаце, бо не вы будзеце гаварыць, але Дух Святы.

12 Мц. 10:21; Лк. 21:16 І будзе выдаваць на смерць брат брата і бацька дзіця; і паўстануць дзеці супраць бацькоў ды будуць забіваць іх.

13 Мц. 10:22; Лк. 21:17 І будзеце вы ў нянавісці ад усіх за імя Маё; але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.

14 Дан. 9:27; 11:31; 12:11; Мц. 24:15; Лк. 21:21 Дык калі ўбачыце агіду спусташэння, пра што казаў прарок Даніэль, якая паўстала там, дзе не мела быць, – хто чытае, хай разумее, – тады тыя, якія ў Юдэі, хай уцякаюць у горы,

15а хто на даху, хай не сыходзіць у дом ды хай не ідзе, каб што ўзяць з дома свайго,

16і хто на полі, хай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.

17 Лк. 21:23 Гора будзе цяжарным ды тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні.

18Дзеля таго маліцеся, каб не сталіся ваші ўцёкі зімою.

19 Дан. 12:1; Мц. 24:21 Бо ў тыя дні будзе такі прыгнёт, якога не было ад заснавання свету, які Бог стварыў, аж дасюль, і не будзе.

20І, калі б Госпад не скараціў тых дзён, не ўратавалася б аніякае цела; але скараціў гэтыя дні дзеля абраных, якіх Ён абраў.

21 Мц. 24:23; Лк. 17:23 І, калі б хто вам тады сказаў: “Вось, тут Хрыстос або, вось, там”, – не верце.

22 Адкр. 13:13 Бо з’явяцца фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і будуць даваць знакі ды цуды, каб звесці, калі гэта магчыма, нават абраных.

23 Ян. 16:1; 2Пёт. 3:17 Дык вы сцеражыцеся: на тое Я вам усё прадказаў.

24 Іс. 13:10; Эзэк. 32:7; Ёэль 2:10, 31; 3:15; Мц. 24:29; Лк. 21:25 А ў тыя дні, па тузе той зацемрыцца сонца, ды месяц не дасць святла свайго,

25 Іс. 34:4; Ёэль 2:10; Адкр. 6:13 і зоркі нябесныя падаць будуць, ды сілы, што на небе, пахіснуцца.

26 Дан. 7:13; Мц. 16:27; Лк. 12:35 І тады ўбачаць Сына Чалавечага, што прыходзіць на аблоках з вялікай магутнасцю і славаю.

27І тады пашле анёлаў Сваіх, і збярэ з чатырох вятроў; ад краю зямлі да краю неба абраных Сваіх.

28 Мц. 24:32; Лк. 21:29 З фігавага дрэва бярыце прыклад. Калі яго галінка лагаднее і пускае лісты, вы ведаеце, што ўжо блізка лета.

29Так і вы, калі ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што і гэта блізка, пры дзвярах.

30 Мц. 24:34 Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленне гэтае, аж гэта ўсё станецца.

31Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.

32 Мц. 24:36 А дня таго і хвіліны ніхто не ведае; ані анёлы ў небе, ані Сын, толькі Айцец.

33 Мц. 24:42; Лк. 12:40 Глядзіце, чувайце і маліцеся, бо не ведаеце, калі гэты час надыдзе.

34 Мц. 16:19; Лк. 19:12 Будзе, як з чалавекам, які выехаў у дарогу і пакінуў свой дом, і даў уладу сваім паслугачам, кожнаму свой абавязак, а прыдзвернаму, каб той чуваў.

35 Мц. 24:42; Лк. 12:38 Дык чувайце, бо не ведаеце, калі гаспадар дома вернецца: вечарам, ці апоўначы, ці калі певень запяе, ці раніцай,

36каб, калі вернецца неспадзявана, не застаў вас спячымі.

37 Мц. 24:42 А што вам кажу, усім кажу: чувайце!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help