Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 17 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Род. 2:7; Экл. 3:20 Стварыў Бог чалавека з зямлі, і падобным да Сябе ўчыніў Ён яго;

2 Род. 1:28 ды зноў вярнуў яго на зямлю, і па Сабе надзяліў яго моцаю.

3 Род. 1:27 Вызначыў яму час і лік дзён, ды даў яму ўладу над тымі, што на зямлі.

4 Род. 9:2 Палажыў перад ім страх усяму жывому, каб валадарыў ён над звярамі і птушкамі.

5Даў ім вольныя розум, і язык, і вочы, і вушы, ды даў ім сэрца да развагі і напоўніў іх здольнасцю розуму.

6 Род. 2:17 Даў ім веды духу, сэрца іх надзяліў разуменнем і паказаў ім, што добрае і што благое.

7Уклаў у сэрцы іх страх перад Сабой, аб’яўляючы ім веліч твораў Сваіх,

8і паказаў ім славу ў цудоўных творах Сваіх, каб славілі імя Яго святое і распавядалі пра веліч твораў Яго.

9Дадаў ім ведаў ды даў ім у спадчыну закон жыцця.

10Вечнае прымірэнне заключыў з імі ды аб’явіў ім справядлівасць і Свае законы.

11 Паўт. Зак. 4:11, 12 І веліч высокасці Яго ўбачыла вока іх, ды годнасць голасу Яго пачулі іх вушы, і Ён сказаў ім: «Сцеражыцеся ўсякае ліхоты».

12Ды загадаў ім кожнаму, што датычыць блізкага яго.

13Перад Ім заўсёды шляхі іх: не скрытыя яны перад Яго вачамі.

14Кожнаму народу вызначыў Ён правадыра,

15і Ізраэль стаў удзелам Бога.

16І ўсе стварэнні іх – як сонца перад абліччам Яго, і вочы Яго заўсёды на іх шляхах.

17Не скрытыя іх злачынствы, ды ўсе іх грахі – на вачах Божых.

18Міласціна чалавека ў Яго, як пячаць, а дабрадзейнасць чалавека зберажэ, як зрэнку вока.

19І потым Ён устане і аддасць ім, і адплату верне кожнаму на галаву іх.

20Тым, што пакутуюць, даў дарогу вяртання, ды ўмацаваў тых, якім не хапае цярплівасці, і прызначыў ім долю праўды.

21Навярніся да Госпада і пакінь свае грахі;

22маліся перад абліччам Госпада, і Ён зменшыць згаршэнні.

23Вярніся да Узвышняга і адвярніся ад сваёй несправядлівасці, і мей праступак у вялікай нянавісці.

24 Пс. 6:6 І пазнай справядлівасць і законы Бога, ды стой на баку волі і мальбы да Узвышняга Бога.

25Хто ў пекле будзе хваліць Узвышняга замест тых, хто жыве і праслаўляе Бога?

26Не трывай у граху бязбожных; вызнавай перад смерцю: ад памерлага, як ад таго, хто не існуе, няма пахвалы.

27Хвалі жывучы, жывы і здаровы, хвалі Госпада, ды хвалі Бога і будзеш цешыцца з Яго літасцівасці.

28О, якая вялікая міласэрнасць Госпада і прабачэнне Яго тым, што навяртаюцца да Яго!

29Бо не ўсё можа быць у людзях, бо не ёсць несмяротны сын чалавечы.

30Што яснейшае за сонца? І яно знікне. Або што горшае за тое, што думае цела і кроў? І яно будзе пакарана.

31 Род. 18:27; Сірах. 10:9 Ён сочыць за магуццем высокіх нябёсаў, і ўсе людзі – зямля і парахно.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help