Кніга Лічбаў Раздзел 26 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ліч. 1:1-46 Пасля гэтай плягі сказаў Госпад Майсею і Элеязэру, сыну Аарона святара:

2«Палічыце ўсю колькасць грамады сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па сем’ях і родах іх, усіх, здатных ваяваць».

3Такім чынам, Майсей і святар Элеязэр сказалі гэта на раўнінах Мааба, насупраць Ерыхона, над Ярданам

4тым, хто меў ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею. Вось колькасць сыноў Ізраэля, якія выйшлі з зямлі Егіпецкай:

5 Род. 46:8 Рубэн першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Гэнох, ад якога род Гэноха, і Паллю, ад якога род Паллю,

6і Хэцрон, ад якога род Хэцрона, і Хармі, ад якога род Хармі.

7Гэта роды з пакалення Рубэна, колькасць іх дасягае сарака трох тысяч сямісот трыццаці.

8Сыны Паллю: Эліяб.

9 Ліч. 16:1, 2 Яго сыны: Намуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народа, якія ўзбунтаваліся супраць Майсея і Аарона ў час бунту Корэ, калі яны паднялі бунт супраць Госпада,

10 Ліч. 16:31-33 і зямля адкрыла вусны свае і праглынула іх і Корэ, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек; і сталі яны знакам.

11Хаця Корэ памёр, але сыны яго не загінулі.

12 Род. 46:10 Сыны Сімяона па іх родах: Намуэль, ад якога паходзіць род Намуэля; Ямін, ад якога — род Яміна; Яхін, ад якога — род Яхіна;

13Зара, ад якога — род Зары; Саўл, ад якога — род Саўла.

14Гэта роды з пакалення Сімяона, агульная колькасць якіх — дваццаць дзве тысячы дзвесце.

15Сыны Гада па сваіх родах: Сэфон, ад якога — род Сэфона; Хагі, ад якога — род Хагі; Шуні, ад якога — род Шуні,

16Озні, ад якога — род Озні; Эры, ад якога — род Эры,

17Арод, ад якога — род Арода; Арэлі, ад якога — род Арэлі.

18Гэта роды Гада, агульная колькасць якіх — сорак тысяч пяцьсот.

19 Род. 46:12 Род. 38:3, 4 Сыны Юды: Гэр і Анан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.

20Вось сыны Юды па іх родах: Шэла, ад якога — род Шэлы; Пэрэс, ад якога — род Пэрэса; Зара, ад якога — род Зары.

21 1Пар. 2:5 А вось сыны Пэрэса: Эсром, ад якога — род Эсрома: Гамул, ад якога — род Гамула.

22Гэта роды Юды, агульная колькасць якіх — семдзесят шэсць тысяч пяцьсот.

23 Род. 46:13 Сыны Ісахара па родах сваіх: Тола, ад якога — род Толы; Пува, ад якога — род Пувы;

24Ясуб, ад якога — род Ясуба; Сэмрон, ад якога — род Сэмрона.

25Такія роды Ісахара, агульная колькасць якіх — шэсцьдзесят чатыры тысячы трыста.

26 Род. 46:14 Сыны Забулона па іх родах: Сарэд, ад якога — род Сарэда; Элон, ад якога — род Элона; Яхэлэль, ад якога — род Яхэлэля.

27Гэта роды Забулона, агульная колькасць якіх — шэсцьдзесят тысяч пяцьсот.

28Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім.

29З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога — род Махіра; Махір быў бацькам Галаада, ад якога — род Галаада.

30Галаад меў сыноў: Язэра, ад якога — род Язэра; і Гэлека, ад якога — род Гэлека;

31і Асрыэля, ад якога — род Асрыэля; і Сэхема, ад якога — род Сэхема,

32і Сэміда, ад якога — род Сэміда; і Хэфэр, ад якога — род Хэфэра.

33 Еш. 17:3, 4 Хэфэр быў бацькам Салпаада, які не меў сыноў, а толькі дачок, імёны якіх: Маала, Ноа, Хэгла, Мэлха і Тэрса.

34Гэта роды Манасы, і колькасць іх — пяцьдзесят дзве тысячы семсот.

35А Эфраіма сыны па іх родах былі такія: Сутала, ад якога — род Суталы; Бэхэр, ад якога — род Бэхэра; Тэхен, ад якога — род Тэхена.

36Далей сынам Суталы быў Эран, ад якога — род Эрана.

37Такія роды сыноў Эфраіма, колькасць якіх — трыццаць дзве тысячы пяцьсот. Яны нашчадкі Язэпа па сваіх родах.

38Сыны Бэньяміна па родах сваіх: Бэла, ад якога — род Бэлы; Асбэл, ад якога — род Асбэла; Ахірам, ад якога — род Ахірама;

39Супам, ад якога — род Супама; Хупам, ад якога — род Хупама.

40Сыны Бэлы: Арэд і Нааман; ад Арэда паходзіць род Арэда, ад Наамана — род Наамана.

41Гэта — сыны Бэньяміна па родах сваіх, колькасць іх — сорак пяць тысяч шэсцьсот.

42Сыны Дана па сваіх родах: Сухам, ад якога — род Сухама; гэта — роды Дана па сваіх пакаленнях:

43усе былі сыны Сухама, колькасць іх — шэсцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.

44Сыны Асэра па родах іх: Емна, ад якога — род Емны; Ішві, ад якога — род Ішві; Бэрыя, ад якога — род Бэрыі.

45Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога — род Гебэра, і Мэлхіэль, ад якога — род Мэлхіэля.

46А дачкі Асэра імя было Сараі.

47Гэта — роды сыноў Асэра, колькасць іх — пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.

48Сыны Нэфталі па іх родах: Ясіэль, ад якога — род Ясіэля; Гуні, ад якога — род Гуні;

49Язэр, ад якога — род Язэра, Шылем, ад якога — род Шылема.

50Гэта — роды сыноў Нэфталі па сваіх пакаленнях, колькасць іх — сорак пяць тысяч чатырыста.

51Агульная колькасць сыноў Ізраэля, што былі палічаны, — шэсцьсот адна тысяча семсот трыццаць.

52 Ліч. 34:13; Еш. 14:1, 2 Потым сказаў Госпад Майсею, кажучы:

53«Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасць паводле ліку імёнаў.

54Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць;

55зямля павінна быць падзелена жэрабем. Спадчыну маюць атрымаць паводле колькасці пакаленняў бацькоў сваіх.

56Жэрабем трэба падзяліць уласнасць між вялікімі і малымі родамі».

57 Род. 46:11; Вых. 6:16; Ліч. 3:17; 1Пар. 6:1 А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога — род Гэрсона; Кагат, ад якога — род Кагата; Мэрары, ад якога — род Мэрары.

58Гэта — роды Леві: род Лобні, род Геброна, род Махалі, род Мусі, род Корэ. Кагат жа быў бацькам Амрама,

59 Вых. 6:20 які меў жонку Ёхабэд, дачку Леві, якая нарадзілася яму ў Егіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, сыноў Аарона і Майсея і сястру іх Мірыям.

60 Ліч. 3:2 Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеязэра і Ітамара,

61 Святар. 10:1, 2; Ліч. 3:4 з якіх Надаб і Абігу памерлі, калі прынеслі чужы агонь перад аблічча Госпада.

62І ўсіх, каго палічылі, было дваццаць тры тысячы мужчын ад аднаго месяца і вышэй; бо яны не былі палічаны сярод сыноў Ізраэля і не была дадзена ім уласнасць разам з іншымі.

63Гэта колькасць сыноў Ізраэля, пералічаных Майсеем і Элеязэрам святаром на раўнінах Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;

64між імі не было нікога з тых, каго Майсей і Аарон лічылі ў пустыні Сінай:

65 Ліч. 14:26-35; 32:10-12; Паўт. Зак. 1:34-36 бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help