Ліст да Калосцаў Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Эф. 6:9 Гаспадары, аддавайце нявольнікам справядліва і па праве, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў нябёсах.

2 Лк. 18:1 Трывайце ў малітве, чувайце ў ёй з падзякаю,

3 Эф. 6:19 молячыся поруч і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы слова, каб выказаць таямніцу Хрыстову, дзеля якой я стаўся вязнем,

4каб выявіць яе, як мне належыць гаварыць.

5Адносна тых, што звонку, паступайце мудра, здабываючы час.

6 Мк. 9:50 Слова ваша хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць.

7 Дзеі 20:4; Эф. 6:21; 2Цім. 4:12 Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат, і верны паслугач, і супрацоўнік у Госпадзе,

8 Эф. 6:22 якога я паслаў да вас для таго, каб вы даведаліся, як нашы справы, і ўсцешыліся сэрцамі вашымі,

9разам з Анісімам, улюбёным і верным братам, які з вашых; усё, што тут робіцца, яны раскажуць вам.

10 2Цім. 4:11 Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мной, і Марк, сваяк Барнабы, – адносна якога вы ўжо атрымалі даручэнні: калі прыбудзе да вас, прыміце яго, –

11і Ісус, называны Юстам, які з абрэзаных; толькі яны адны – супрацоўнікі для Валадарства Божага, якія былі мне пацехаю.

12 Мц. 5:48 Вітае вас Эпафрас, які з вашых, паслугач Хрыста Ісуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб устаялі вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай.

13Сведчу вам адносна яго, што ён мае вялікую рупнасць аб вас і аб тых, якія ў Лаадыцэі і Герапалісе.

14 2Цім. 4:10; Флм. 23 Вітае вас Лука, лекар найдаражэйшы, і Дэмас.

15 Рым. 16:3; 1Кар. 16:19 Прывітайце братоў, якія ёсць у Лаадыцэі, і Німфана, і царкву ў яго доме.

16 1Тэс. 5:27 І калі гэты ліст будзе прачытаны ў вас, зрабіце, каб і ў царкве Лаадыцэйскай быў ён прачытаны, а той, што з Лаадыцэі, прачытайце і вы.

17 2Цім. 4:5 І скажыце Архіпу: «Глядзі, каб выканаў паслугу, якую атрымаў ад Госпада».

18Прывітанне маёю рукой, Паўлавай. Памятайце пра кайданы мае. Ласка з вамі. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help