Кніга Ёва Раздзел 19 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1У адказ сказаў Ёў:

2«Што вы ўсе кроіце душу маю і мучыце мяне словамі?

3Вунь, дзесяцікратна асуджаеце мяне, ды не чырванееце, прыгнятаючы мяне.

4Відавочна, калі я сапраўды зграшыў, дык грэх мой застанецца са мною.

5Калі вы ўздымаецеся супраць мяне і папракаеце мяне ганьбамі маімі,

6дык, прынамсі, цяпер зразумейце, што Бог пакараў мяне неадпаведным судом і сеццю Сваёй аблытаў мяне.

7Бо калі я крычу: “Гвалт цярплю я!”, мяне не чуюць; калі ўзношу голас, няма Таго, Хто б судзіў.

8Ён загарадзіў дарогу мне, і не магу я прайсці, і на сцежцы маёй Ён раскінуў цемру.

9Ён сцягнуў з мяне славу маю і забраў вянец з галавы маёй.

10Ён зруйнаваў мяне з усіх бакоў, і я гіну, і зваліў Ён, як дрэва, спадзяванне маё.

11 Ёў 13:24; 33:10 Разгневалася на мяне абурэнне Яго, і так пачаў Ён лічыць мяне ворагам Сваім.

12І прыбылі разам дружыны Яго, і праклалі сабе дарогу супраць мяне, і акружылі аблогаю палатку маю.

13Аддаліў Ён братоў маіх ад мяне, і знаёмыя мае, быццам чужыя, адышліся ад мяне.

14Пакінулі мяне мае сваякі і тыя, што ведалі мяне, забыліся пра мяне.

15Хатнія ў доме маім і служанкі мае за чужога пачалі лічыць мяне, і быццам прыхадзень стаўся я ў вачах іх.

16Паклікаў я слугу свайго, а ён не адгукнуўся; я вуснамі ўласнымі ўпрошваў яго.

17Дыханнем маім брыдзілася жонка мая, і смярдзючы я для дзяцей улоння майго.

18Пагарджалі мною дзеці малыя, і, калі я ўставаў, яны здзекаваліся з мяне.

19Пагарджаць пачалі мною колішнія суразмоўцы мае, і той, каго я больш за ўсіх любіў, адвярнуўся ад мяне.

20Да скуры маёй у змардаваным целе прысохла косць мая, і змарнелі дзёсны мае вакол зубоў маіх.

21Злітуйцеся нада мною, злітуйцеся нада мною хоць вы, прыяцелі мае; бо рука Госпадава дакранулася да мяне.

22Чаму вы, як Бог, пераследуеце мяне і чаму не насычаецеся целам маім?

23Хто прадставіць мне, каб былі запісаны словы мае? Хто дасць мне, каб былі яны зазначаны ў кнізе

24разцом жалезным і алавяным, каб навечна былі высечаны на камені?

25Ведаю вось я, што Адкупіцель мой жыве і што ў апошні дзень падымецца Ён над парахном;

26і пасля таго, як сцягнуць з мяне гэтую скуру, з цела свайго ўбачу я Бога.

27Яго сам я ўбачыць мушу, і вочы мае павінны аглядаць, і нішто іншае. Змарнелі ныркі мае ва ўлонні маім.

28Калі вы кажаце цяпер: “Як жа мы будзем пераследаваць яго і корань слова знойдзем супраць яго?” —

29дык бойцеся вастрыя ляза, бо мсціўца за несправядлівасці — меч; ды ведайце, што ёсць суд».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help