Першы ліст да Карынцянаў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І я, калі прыбыў да вас, браты, прыйшоў, не каб захапляць вас словам ці мудрасцю, але абвяшчаючы вам сведчанне Божае.

2 Гал. 3:1; Плп. 3:8 Бо я разважыў, што не ведаю сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага.

3 2Кар. 10:10; Гал. 4:13 І быў я сярод вас у немачы, са страхам і з трымценнем вялікім,

4 Мц. 10:20 і слова маё, і навучанне маё не ў пераканаўчасці і мудрасці слоў чалавечай, але ў выяўленні Духа і моцы,

5 Рым. 1:16; Эф. 1:19; 1Тэс. 1:5 каб вера ваша была не ў мудрасці чалавечай, але ў моцы Божай.

6Мы ж гаворым мудрасць сярод дасканалых, але мудрасць не гэтага веку, не валадароў гэтага веку, якія праходзяць,

7 Мц. 13:11 але гаворым мудрасць Божую ў таямніцы, што прыхавана, якую Бог прызначыў перад вякамі на славу нашу,

8якой ніводзін з валадароў гэтага веку не пазнаў, бо, калі б пазналі, ніколі не ўкрыжавалі б Госпада славы.

9 Іс. 64:4 Як напісана: «Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані ўваходзіла ў сэрца чалавечае, тое Бог прыгатаваў тым, што любяць Яго».

10 Мц. 11:25; Ян. 16:13 Нам жа аб’явіў Бог праз Духа Свайго; Дух бо ўсё пранікае, нават глыбіні Божыя.

11 Ян. 2:25; Рым. 11:33 Хто ж з людзей ведае, што чалавечае, калі не дух, які ў ім? Таксама і таго, што Божае, ніхто не ведае, апрача Духа Божага.

12 Рым. 8:15 А мы атрымалі не духа свету, але Духа, Які ад Бога, для ведання таго, што нам Богам даравана.

13 2Пёт. 1:16 Таму і гаворым гэта не павучаннямі чалавечай мудрасці, але словамі, якім навучыў Дух Святы, тлумачачы духоўным духоўнае.

14 Мц. 16:23 Душэўны ж чалавек не прымае таго, што ёсць ад Духа Божага, бо вар’яцтвам яму здаецца гэта, і не можа ўцяміць, бо духоўна прасочваецца.

15 1Ян. 2:20 Духоўны ж судзіць усё, а яго ніхто не судзіць.

16 Іс. 40:13; Рым. 11:34 Хто ж пазнаў розум Госпада, ды хто будзе дарадчыкам Яго? Мы ж маем розум Хрыстоў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help