1 Ярэм. 14:17 Хто дасць ваду галаве маёй ды крыніцу слёз — вачам маім, і буду плакаць я дзеля забітых дачкі народа майго?
2Хто дасць мне прыстанак для падарожнікаў у пустыні, каб мог пакінуць народ свой і адысці ад яго? Бо ўсе яны чужаложнікі, зборышча крывадушнікаў.
3«І напружваюць, быццам лук, яны язык свой: хлусня і няпраўда пануе на зямлі, бо ад ліхоты ідуць да ліхоты, а Мяне не ведаюць, — кажа Госпад. —
4 Міх. 7:5 Высцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата не мае даверу, бо кожны брат ашуквае, ды кожны прыяцель чыніць падступна,
5і чалавек падманвае брата свайго, а праўды не кажа; яны прывучылі язык свой казаць хлусню, ходзяць крывадушна, не хочуць навярнуцца.
6Крыўда на крыўдзе, падман на падмане, адмаўляюцца яны ведаць Мяне», — кажа Госпад.
7Дзеля таго вось што кажа Госпад Магуццяў: «Вось жа, Я ператаплю і выпрабую іх, бо як жа інакш магу ўчыніць адносна дачкі народа Майго?
8 Пс. 28:3 Язык іх, як страла, якая раніць, вуснамі сваімі прамаўляе ён ашуканства; адзін аднаму жадае супакою, а патаемна ставіць пастку на яго.
9 Ярэм. 5:9, 29 Ці не маю Я іх караць за гэта, — кажа Госпад, — ці народу такому, як гэты, не адпомсціць душа Мая?»
10У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
11«Я замяню Ерузалім на кучу камянёў і лежышча шакалаў, а гарады юдэйскія замяню на пустэчу, таму не будзе там жыхароў».
12Хто ёсць чалавек разумны, каб мог зразумець гэта? Ды каму прызначана слова вуснаў Госпада, каб абвясціць гэта: чаму загінула зямля, спалена яна, як пустыня, так што няма каму хадзіць па ёй?
13І сказаў Госпад: «Бо яны пакінулі закон Мой, які Я даў ім, і не слухалі голасу Майго, і не жылі паводле яго;
14але пайшлі за ўпартасцю сэрца свайго і за Баалам, чаму навучыліся ад бацькоў сваіх».
15 Ярэм. 8:14; 23:15 Таму вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Вось жа, Я накармлю народ гэты палыном, і дам ім піць ваду атручаную,
16і расцярушу іх сярод народаў, якіх не ведалі яны і бацькі іх, і пашлю ўслед за імі меч, аж пакуль не згінуць».
17Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Увага! Паклічце плачак, хай яны прыйдуць ды пашліце за тымі, хто наймудрэйшыя, хай прыйдуць хутчэй,
18хай паспяшаюцца ды пачнуць дзеля нас галасіць: хай з вачэй нашых пацякуць слёзы ды з павек нашых паліецца вада.
19Бо голас галашэння чуецца з Сіёна: “Як жа знішчаны мы ды спаганены моцна, бо пакідаем зямлю ды пакінуты нашы паселішчы!”
20Жанчыны! Паслухайце ж слова Госпада, і хай прымуць вушы вашы слова вуснаў Яго, ды навучыце дачок вашых галашэнням, а адна адну — песням жалобным.
21Бо смерць прабралася праз нашы вокны, увайшла ў дамы нашы, каб знішчыць дзяцей на вуліцах, і юнакоў — на плошчах.
22Гавары: гэта кажа Госпад: “І будзе ляжаць труп чалавечы, як гной на полі ды як снапы за жняёю, і няма каму збіраць іх”.
23Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім,
24 1Кар. 1:31; 2Кар. 10:17 але хто хваліцца, хай хваліцца тым, што знае і ведае Мяне, што Я — Госпад, Я чыню міласэрнасць, закон і справядлівасць на зямлі; і гэта вось падабаецца Мне”, — кажа Госпад.
25“Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я правяду суд над кожным, у каго абрэзаны край цела,
26над Егіптам і над Юдэяй, над Эдомам і над сынамі Амона, над Маабам і над усімі, якія падразаюць валасы і пражываюць у пустыні, бо ўсе народы — неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраэля — з неабрэзаным сэрцам”».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
