Кніга Ёва Раздзел 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ёў 4:1; 22:1 У адказ сказаў Эліфаз Тэманіт:

2«Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя і ці напоўніць жывот свой гарачым ветрам?

3Ці будзе спрачацца словамі пустымі, і словамі, якія нічым не дапамогуць?

4Ты адкідаеш страх Божы і перашкаджаеш у малітве да Бога.

5Твая сапсаванасць вучыць твае вусны, і ты карыстаешся мовай хітруноў.

6Асуджаюць цябе вусны твае, але не я, і язык твой сведчыць супраць цябе.

7Ці ты першы чалавек, які нарадзіўся, і ці ты створаны раней за ўзгоркі?

8Ці ты раіўся з Богам і ўзяў сабе мудрасць?

9 Ёў 12:3; 13:2 Ці ты нешта ведаеш, чаго мы не ведаем? Або нешта разумееш, чаго мы не разумеем?

10Паміж нас ёсць і старыя, і сівыя, шмат старэйшыя, чым твой бацька.

11Ці табе мала Божых суцяшэнняў і лагоднага слова, учыненага з табою?

12Чаму так уздымаецца сэрца тваё, ды чаму так устрывожаны вочы твае?

13Што ты кіруеш супраць Бога дух твой і прамаўляеш з вуснаў тваіх такія словы?

14 Ёў 25:4-6 Што ёсць чалавек, каб быў ён беззаганным, і каб аказаўся справядлівым народжаны ад жанчыны?

15 Ёў 4:18 Вось, святым Сваім не давярае, і нябёсы не чыстыя перад абліччам Яго.

16Тым больш сапсаваны і брыдкі чалавек, які, як ваду, п’е несправядлівасць.

17Я пакажу табе, паслухай мяне: што бачыў, раскажу табе,

18пра што мудрыя сведчаць і чаго не ўтаілі ад іх бацькі іх:

19ім толькі была дадзена зямля, і паміж іх не праходзіў чужынец.

20Бязбожнік мучаецца праз усе дні свае, і няпэўны лік гадоў для гвалтаўніка.

21Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.

22Ён не верыць, што можа вярнуцца назад з цемры, бо яму наканаваны меч.

23Калі намагаецца ён прасіць хлеба, — дык дзе ж? Ён ведае, што ў руцэ яго прыгатаваны дзень цемры.

24Будзе баяцца ён бяды і нястачы, яны паваляць яго, як цара, які рыхтуецца да бітвы.

25Бо ён выцягнуў руку сваю супраць Бога і ўздужаўся супраць Усемагутнага,

26ён рынуўся на Яго з выцягнутай шыяй, узброены магутным шчытом.

27 Пс. 73:7 Тлустасць пакрыла аблічча яго, а з бакоў яго сала звісае.

28Ён пасяліўся ў гарадах апусцелых, і ў дамах пустых, што ў курганы ператварыліся.

29Ён не будзе багаты, і не захаваецца маёмасць яго; і на зямлі ён не пусціць кораня свайго.

30Не выйдзе ён з цемры; спёка спаліць парасткі яго, і вецер знясе квецень яго.

31Хай не верыць марнасці ўведзены ў аблуду, бо марнасць будзе яго ўзнагародай.

32 Пс. 55:24; Экл. 7:17 Дні яго адымуцца перш, чым споўняцца, і парастак яго не зазелянее.

33Сапсаваная будзе, як вінаграднік у першай квецені, гронка яго, ці, як аліўка, што страсае кветкі свае.

34Бо сям’я бязбожніка няплодная, і агонь паглыне палаткі тых, якія ахвотна хабар прымаюць.

35 Пс. 7:15; Іс. 59:4 Бо ён пачаў пакуту і нарадзіў несправядлівасць, і нутро яго хітрасці рыхтуе».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help