Другая кніга Цароў Раздзел 21 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Пар. 33:1-9 Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў царом, і пяцьдзесят пяць гадоў ён цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Хапсіба.

2 Ярэм. 15:4 І дапускаўся ён ліхоты перад абліччам Госпада паводле агіднасцей народаў, якіх знішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.

3І зноў адбудоўваў ён узгоркі, якія знішчыў Эзэкія, бацька яго, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў слуп, як рабіў Ахаб, цар Ізраэля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.

4 2Сам. 7:13 І пабудаваў ён ахвярнікі ў доме Госпадавым, аб якім сказаў Госпад: «У Ерузаліме змяшчу Я імя Маё».

5І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках святыні Госпадавай,

6 Святар. 19:26; Паўт. Зак. 18:10, 11 і правёў ён сына свайго праз агонь, і займаўся варажбой і чарамі, і паставіў прарокаў, і павялічыў колькасць вешчуноў, так што рабіў ён зло ў вачах Госпада і гнявіў яго.

7 1Цар. 9:3-5; 2Пар. 7:12-18 Таксама паставіў ён слуп Асэры, які зрабіў, у святыні, пра якую Госпад сказаў Давіду і сыну яго, Саламону: «У гэтай святыні і ў Ерузаліме, які Я выбраў з усіх пакаленняў Ізраэля, Я змяшчу імя Маё навечна;

8і больш не прымушу Я нагу Ізраэля блукаць далёка ад зямлі, якую Я даў бацькам іх, калі толькі будуць яны на справе пільнаваць усё тое, што Я загадаў ім, і ўвесь закон, які даў ім паслугач Мой, Майсей».

9А яны не паслухалі Яго, але былі падманутыя Манасам, так што дапускаліся ліха горш, чым народы, якіх вынішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.

10І прамовіў Госпад праз паслугачоў Сваіх, прарокаў, гэтыя словы:

11«За тое, што Манаса, цар Юдэі, дапускаўся такіх агіднасцей, найгоршых з усяго, чаго дапускаліся амарэі перад ім, і таксама за тое, што ён уцягнуў у грэх Юдэю ідаламі сваімі,

12 Ярэм. 19:3 таму вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Вось, Я навяду няшчасці на Ерузалім і Юдэю, так што ў кожнага, хто пачуе, зазвініць у абодвух вушах яго.

13І працягну Я над Ерузалімам вяроўку Самарыі і цяжар дому Ахаба, і вытру Ерузалім, як выціраецца міска, выціраецца і пераварочваецца дагары нагамі.

14І Я адкіну рэшту спадчыны Маёй, і аддам яе ў рукі ворагаў яе, і будуць яны ў разарэнні і здабычай для ўсіх ворагаў сваіх,

15бо яны рабілі ліхое перад вачамі Маімі і працягвалі гнявіць Мяне з таго дня, як выйшлі бацькі іх з Егіпта, аж па гэты дзень”.

16 2Цар. 24:4 Таксама ж Манаса праліў вельмі шмат нявіннай крыві, аж напоўніў ёй Ерузалім да краю, не лічачы грахоў, у якія ўцягнуў Юдэю, каб дапускалі яны ліхое ў вачах Госпадавых».

17 2Пар. 33:18-20 А рэшта дзеянняў Манасы, і ўсё, што ён зрабіў, і яго грэх, якога дапускаўся, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?

18І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў садзе дома свайго, у садзе Озы; і па ім стаў царом сын яго, Амон.

19 2Пар. 33:21-25 Амон меў дваццаць два гады, калі стаў царом і цараваў ён у Ерузаліме два гады. Маці яго называлася Мэсалемэт, дачка Харуса з Ятэбы.

20І дапускаўся ён ліхога перад абліччам Госпада, як рабіў Манаса, бацька яго,

21і хадзіў усімі дарогамі, якімі хадзіў бацька яго; і служыў ідалам, якім бацька яго служыў, і пакланяўся ім.

22І пакінуў ён Госпада, Бога бацькоў сваіх, і не хадзіў дарогаю Госпада.

23І змовіліся супраць яго паслугачы яго, і забілі цара ў доме яго;

24а народ зямлі забіў усіх, хто змовіўся супраць цара Амона, і выбралі сабе царом замест яго Осію, сына яго.

25А іншыя дзеянні Амона, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?

26І пахавалі яго ў садзе Озы ў яго магіле; і па ім стаў цараваць сын яго, Осія.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help