1А сыны Ізраэля па іх ліку: кіраўнікі родаў, тысячнікі і сотнікі ды валадары, якія служылі цару са сваімі дружынамі, прыходзячы і адыходзячы штомесячна на працягу года, кожная дружына налічвала чатыры тысячы.
2Першай дружынай у першы месяц кіраваў Есбаам, сын Забдзіэля, і пад ім — дваццаць чатыры тысячы ваяроў;
3ён быў з сыноў Пэрэса, кіраўнік усіх кіраўнікоў войска ў першым месяцы.
4У другім месяцы кіраваў дружынай Дудзі Агагіт, і пад ім было дваццаць чатыры тысячы.
5А ў трэцім месяцы кіраўніком трэцяй дружыны быў Баная, сын Ёяды святара, і ў сваім падраздзяленні меў дваццаць чатыры тысячы;
6гэты ж Баная быў наймужнейшым між трыццаццю і камандаваў трыццаццю, а кіраўніком яго дружыны быў сын яго Амізабад.
7У чацвёртым месяцы чацвёртым быў брат Ёаба Асаэль і Забадзія, сын яго, па ім, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
8У пятым месяцы пятым быў кіраўнік Самаот Зараіт, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
9У шостым месяцы шостым быў Хіра, сын Акеса, Тэкуіт, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
10У сёмым месяцы сёмым быў Гэлес Паланіт з сыноў Эфраіма, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
11У восьмым месяцы восьмым быў Сабахай Гусаціт з роду Зары, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
12У дзевятым месяцы дзевятым быў Абіязэр Анатаціт з сыноў Бэньяміна, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
13У дзесятым месяцы дзесятым быў Магарай, нэтафатыт з роду Зары, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
14У адзінаццатым месяцы адзінаццатым быў Баная, Паратаніт з сыноў Эфраіма, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
15У дванаццатым месяцы дванаццатым быў Галдай, нэтафатыт з роду Атаніэля, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
16Затым над пакаленнямі Ізраэля сталі: над Рубэнітамі кіраўніком быў Эліязэр, сын Зэхры; над Сімяонітамі — Сафація, сын Маахі;
17над левітамі — Гасабія, сын Кемуэля, над ааранітамі — Садок;
18над пакаленнем Юды — Элію з братоў Давіда; над пакаленнем Ісахара — Амры, сын Міхаэля;
19над Забуланітамі — Есмая, сын Абдзіі; над Нэфталітамі — Ерымот, сын Азрыэля;
20над сынамі Эфраіма — Осія, сын Азазіі; над паловай пакалення Манасы — Ёэль, сын Падаі;
21над паловай пакалення Манасы ў Галаадзе — Ядо, сын Захарыі; над Бэньямінцамі — Ясіэль, сын Абнэра;
22над Данітамі — Азарыэль, сын Ерахама: яны былі князямі пакаленняў Ізраэля.
23 2Сам. 24:1-15; 1Пар. 21:1-14 Род. 15:5; 22:17; 26:4 А Давід не пажадаў лічыць тых, хто меў па дваццаць гадоў або менш, бо Госпад сказаў, што памножыць Ізраэль, як зоркі на небе.
24Ёаб, сын Сэруі, пачаў лічыць і не скончыў, бо дзеля гэтага паў гнеў на Ізраэль, і таму не прадстаўлена таго ліку ў Кнізе Хронікаў Цара Давіда.
25Над скарбамі цара быў Азмавэт, сын Адзіэля, а над скарбамі ў правінцыі, у гарадах, у вёсках і ў вежах стаяў Ёнатан, сын Озіі.
26А над работнікамі ў полі і сельскай гаспадаркай стаяў Эздра, сын Хелуба.
27І над работнікамі вінаграднікаў — Сямэй Раматыт; а над віннымі скляпамі ў вінаградніках — Забдый Сэпаматыт.
28А над масліннымі і фігавымі гаямі, што былі ў Сэфэлі, — Баал-Ханан Гадэрыт; а над кладоўкамі з аліўкавым алеем — Ёас.
29Затым над быдлам, якое пасвілася ў Сароне, загадчыкам быў Сэтрай Сараніт, і над валамі ў далінах — Сафат, сын Адлі.
30А над вярблюдамі — Убіль Ізмаэлец, і над асламі — Ягэдэй Мэранатыт;
31таксама над авечкамі — Язіз Агарэй: усе яны былі кіраўнікамі маёмасці цара Давіда.
32А Ёнатан, дзядзька Давіда, быў дарадчыкам, як чалавек разважны і вучоны, ён і Ягіэль, сын Гахаманіта, былі разам з сынамі цара.
33Таксама Ахітатэл быў дарадчыкам цара і Хусай арахеец быў прыяцелем цара;
34 2Сам. 8:16; 20:23 па Ахітатэлу быў Ёяда, сын Банаі, ды Абіятар. Кіраўніком жа войска царскага быў Ёаб.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
