1 Пс. 18:35 Давідаў.
Дабраславёны Госпад, Успаможца мой; Ён навучыць бітве рукі мае, і пальцы мае — вайне.
2Міласэрнасць мая і цвярдыня мая, прыбежышча маё і вызваліцель мой; шчыт мой, і на Яго ўсклаў я надзею, Ён падпарадкаваў мне народ мой.
3 Ёў 7:17, 18; Пс. 8:5 Госпадзе, што ёсць чалавек, што Ты ведаеш пра яго, або што ёсць сын чалавечы, што Ты пра яго думаеш?
4 Ёў 8:9 Чалавек стаўся падобны да марнасці, дні яго мінаюць, як цень.
5 Пс. 104:32 Госпадзе, нахіні нябёсы Твае і сыдзі; дакраніся да гор, і яны задымяцца.
6Заззяй маланкамі і рассып іх, выпусці стрэлы Твае і перамяшай іх.
7Падай руку Тваю з вышыняў, вырві мяне і вызвалі мяне ад вялікіх водаў, ад рукі сыноў іншаземных,
8вусны якіх прамаўляюць марнае, і правіца іх — правіца ашуканца.
9Божа, спяваць буду Табе песню новую, граць буду псальмы на дзесяціструнных гуслях.
10Даеш Ты царам збаўленне, адкупаеш Ты Давіда, слугу Твайго, ад мяча ліхадзейнага.
11Вырві мяне і вызвалі мяне ад рукі сыноў іншаземных, вусны якіх прамаўляюць марнае, і правіца іх — правіца ашуканца.
12Сыны нашыя — быццам новыя парасткі ў маладосці сваёй; дочкі нашыя — як слупы гранёныя, высечаныя, як пабудова святыні.
13Каморы нашыя поўныя, мноства ўсялякага дабра, авечак нашых — тысячы, незлічона на палях нашых,
14валы нашы тлустыя. Няма абрушаных агароджаў і праходаў, няма голасу на вуліцах нашых.
15Шчасны народ, у якога гэта ёсць; шчасны народ, у якога Госпад — Бог яго.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
