Евангелле паводле Мацвея Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

4 2Цар. 1:8; Мк. 1:6 Сам жа Ян насіў адзенне сваё з вярблюджага воласу і дзяжку скураную на паясніцы сваёй, а ежай яму была саранча і дзікі мёд.

5 Мк. 1:5 Тады да яго выходзілі Ерузалім і ўся Юдэя, ды ўсе ваколіцы каля Ярдана,

6 Дзеі 19:4 і яны былі ім хрышчаны ў Ярдане, вызнаючы свае грахі.

7 Мц. 12:34; Лк. 3:7 А калі ўгледзеў многіх фарысеяў і садукеяў, што прыходзілі да хросту яго, сказаў ім: «Род змяіны, хто паказаў вам, што пазбегнеце будучага гневу?

8Стварыце належны плод навяртання

9 Ян. 8:39 і не жадайце сказаць у сабе: “Маем айца Абрагама”. Бо кажу вам, што Бог можа з гэтых камянёў падняць сыноў Абрагаму.

10 Лк. 13:7; Ян. 15:3, 6 Бо ўжо сякера прыстаўлена да кораня дрэў; а кожнае дрэва, якое не дае добрага плода, высякаецца і кідаецца ў агонь.

11 Мк. 1:8; Лк. 3:16; Ян. 1:26; Дзеі 1:5 Я вас хрышчу вадою дзеля навяртання, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне. Яму я не варты насіць пасталоў. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём.

12Веялка Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысціць ток Свой і збярэ пшаніцу Сваю ў свіран, а салому спаліць агнём незгасальным».

13 Мк. 1:9; Лк. 3:21; Ян. 1:29, 31 Тады прыйшоў Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна, каб прыняць хрост ад яго.

14Але Ян утрымліваў Яго, кажучы: «Я з Твайго дазволу павінен быць ахрышчаны, а Ты ідзеш да мяне?»

15 Мц. 5:17 Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян дапусціў Яго.

16 Мк. 1:10; Лк. 3:20, 21; Ян. 1:32 А калі Ісус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады; і вось, адкрыліся нябёсы, і ўбачыў, што Дух Божы сыходзіць, як голуб, і ідзе да Яго.

17 Род. 22:2; Пс. 2:7; Іс. 42:1; Мц. 12:18; 17:5; Мк. 9:7; Лк. 9:35; 2Пёт. 1:17 І вось, голас з неба, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, Якога Я ўпадабаў Сабе».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help