1Я ж з першага года Дарыя мідзяніна стаяў побач з ім, каб умацаваць і ўздужыць яго.
2І цяпер выяўлю табе праўду: вось, стануць у Персіі яшчэ тры цары, і чацвёрты ўзбагаціцца больш, чым усе, і калі памножыць свае багацці, накіруе ўсё супраць царства Грэцыі.
3А паўстане цар мужны, і будзе ён панаваць над вялікім царствам, і будзе рабіць, што яму ўпадабаецца;
4і калі выступіць, будзе знішчана яго царства і распадзецца на чатыры вятры неба, але не на патомкаў яго, і не з прычыны моцы яго, якой ён валадарыў: бо будзе раздзёртае царства яго таксама іншымі, за выняткам іх.
5І набярэ сілы цар поўдня, ды адзін з князёў яго перавысіць яго сілай і завалодае дзяржавай большай, чым яго дзяржава.
6І па канцы гадоў злучацца яны; і дачка паўднёвага цара прыбудзе да цара паўночнага, каб завязаць сяброўства. І моц яго рукі не будзе трывалай, і яго рука не ўтрымаецца; і будзе выдадзена яна, і тыя, што яе прывялі, яе дзіця ды той, хто падтрымліваў яе ў тыя часы.
7І ўстане на яго месца патомак з яе лініі, і пойдзе супраць войска, і ўвойдзе ў крэпасць цара паўночнага, і будзе дзейнічаць супраць іх, і ўзмацніцца.
8Звыш таго, забярэ таксама ў Егіпет іх бажкоў разам з іх выявамі, поруч з іх каштоўнымі пасудзінамі са срэбрам і золатам, сам ён перавысіць моцаю цара поўначы праз некалькі гадоў.
9І ён увойдзе ў царства цара поўдня і вернецца ў свой край.
10Сыны ж яго паўстануць і збяруць вялікі лік войска; і ён прыйдзе спешна, і ўварвецца, і вернецца, і паўстане, і дойдзе аж да яго крэпасці.
11І цар з поўдня закіпіць гневам і пойдзе, каб ваяваць з ім, з царом поўначы, і выставіць ён супраць яго вельмі вялікую сілу, і вялікая гэта сіла пападзе ў яго рукі.
12І вялікая сіла будзе знішчана, і сэрца яго падымецца ў пыху, і пераверне многія тысячы, але не пераможа.
13Бо зноў паўстане цар поўначы і выставіць большую сілу, чым раней; і калі надыдзе канец часоў і гадоў, вырушыць спешна з вялікім войскам і з вялікімі сіламі.
14І ў тых часах многія выступяць супраць цара паўднёвага, таксама сыны крыўдзіцеляў народа твайго паўстануць, каб здзейсніць бачанне, і загінуць.
15І цар поўначы падыдзе, і насыпле вал, і здабудзе вельмі ўмацаваны горад, і рукі поўдня не вытрымаюць, і народ яго выбраны не будзе мець сілы супрацівіцца.
16І той, хто пойдзе супраць яго, будзе весці сябе па свайму ўпадабанню ды ніхто не зможа яму супрацьстаяць; і ўтрымаецца ў прыгожым краі, і ў руцэ яго — спусташэнне.
17І зверне твар свой, каб пайсці здабыць усё яго царства; і зробіць яму справядлівае, і дасць яму дачку адной з жанчын, каб знішчыць гэта, і не выстаіць ён, і не атрымаецца ў яго.
18Ды зверне твар свой на астравы і захопіць многія, і валадар спыніць яго знявагу, і знявага яго абернецца на яго.
19І зверне твар свой на гарады сваёй зямлі, і захістаецца, і ўпадзе, і знікне цалкам.
20І на яго месца стане другі, які пашле збіральніка падаткаў на аздобу царства; і знішчаны будзе за некалькі дзён ані з нянавісці, ані ў вайне.
21І на яго месца стане пагарджаны, і яму не будзе дадзена царскай пашаны; і ён прыйдзе патаемна, і апануе царства хітрасцю.
22І рукі ваюючага будуць ім пакараныя і знішчаныя; прытым і князь прымірэння.
23І па прымірэнні будзе з ім хітрыць, і нападзе, і пераможа з нямногімі людзьмі.
24Нападзе ён на квітнеючыя і багатыя гарады і зробіць тое, што не зрабілі яго бацькі, ані бацькі бацькоў яго: нарабаванае, і здабычу, і багацці іх
25І будзе падбадзёрвацца мужнасць яго і сэрца яго супраць паўднёвага цара ў вялікім войску; і цар поўдня будзе паднімацца на вайну, збіраючы вялікае і вельмі дужае войска, і не ўтрымаецца, бо выступяць супраць яго змоўшчыкі.
26 Пс. 41:10; Ян. 13:18 І тыя, што елі хлеб з ім, знішчаць яго; і войска яго рассыплецца, і вельмі многа будзе забітых.
27Таксама абодва цары будуць мець на сэрцы, каб рабіць ліхое, і пры адным стале лгаць, і не дасягнуць нічога, бо не надышоў яшчэ час вырашэння.
28І вернецца ён у свой край з вялікімі багаццямі, і сэрца яго будзе супраць святога запавету; і будзе дзейнічаць, і вернецца ў сваю зямлю.
29Па нейкім часе вернецца ён і прыйдзе на паўднёвую зямлю, і не пашанцуе тым разам, як раней.
30 Ліч. 24:24 І выступяць супраць яго караблі рымлянаў, і ўдараць яго; і будзе злавацца дзеля святога запавету, і зноў будзе дзейнічаць, і вернецца, і зверне ўвагу на тых, што пакінулі святы запавет.
31 Дан. 9:27; 12:11; Мц. 24:15; Мк. 13:14 І рукі яго паднімуцца, і апаганяць свяцілішча мужнасці, і спыняць пастаянную ахвяру, і дадуць агіднасць разбуральніка.
32І бязбожнікаў ён хітрасцю ўвядзе ў зман адносна запавету; а людзі, якія ведаюць свайго Бога, вытрываюць і будуць дзейнічаць.
33І навучаныя ў народзе будуць вучыць вельмі многіх; і падуць ад меча і агню, і ў палоне, і праз рабунак — да нейкага часу.
34І калі яны ўпадуць, нямногія прыйдуць да іх з дапамогай, і вельмі многія далучацца да іх падступна.
35І паміж мудрацоў некаторыя падуць, каб некаторыя з іх ачышчаныя былі, і абмытыя, і абеленыя аж да апошняга часу, бо яшчэ іншы час будзе.
36 2Тэс. 2:3, 4; Адкр. 13:5, 6 І цар будзе дзейнічаць па волі сваёй, і будзе ўзвышацца, і будзе ўзвялічвацца над усімі багамі, і супраць Бога багоў будзе гаварыць рэчы дзіўныя, і яму пашанцуе, пакуль не прыйдзе гнеў; бо што вырашана — споўніцца.
37І не будзе паважаць багоў бацькоў сваіх, ані пажадлівасці жанчын, ані ніякага іншага бога не будзе паважаць, бо адносна ўсяго будзе ўзвышацца;
38а замест яго будзе паважаць бога крэпасцяў, і бога, якога не ведалі яго бацькі, будзе паважаць золатам і срэбрам, і каштоўнымі камянямі, і каштоўнасцямі,
39ды выступіць супраць умацаваных гарадоў з чужым богам; хто яго прызнае, славу таго памножыць і дасць ім уладу над многімі, і ва ўзнагароду будзе надзяляць зямлёй.
40І ў апошні час будзе ваяваць супраць яго цар поўдня і цар поўначы ўдарыць яго, як бура, калясніцамі, і конніцай, і многімі караблямі, і ўвойдзе ў землі, і знішчыць іх, і пройдзе.
41Ды ўвойдзе ў слаўную зямлю, і многія падуць; гэтыя ж толькі ўхаваюцца ад яго рукі: Эдом і Мааб, і землі кіраўнікоў аманітаў.
42Ды выцягне руку сваю на землі, і зямля Егіпта не зберажэцца;
43і авалодае скарбамі золата і срэбра, і ўсімі каштоўнасцямі егіпецкімі; і лібійцы, і этыёпцы пойдуць за ім.
44І весткі з усходу і поўначы напалохаюць яго; і пойдзе з гневам страшным, каб загубіць вельмі многіх, і знішчыць,
45і ўстановіць палаткі свайго палаца між марамі над гарой святой пышнасці; і ўзыдзе аж на вяршыню яе, і ніхто не прыйдзе да яго з дапамогай.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.