1А паставілі пячаткі: Нэгэмія намеснік, сын Гахаліі, і Сэдэцыя,
2Сарая, Азарыя, Ярэмія,
3Пасур, Амарыя, Мэльхія,
4Гат, Сэбанія, Мэлух,
5Гарым, Мэрамот, Абдзія,
6Даніэль, Гэнтан, Барух,
7Масалам, Абія, Міямін,
8Маазія, Бэльгай, Сямэя — гэта святары.
9Затым левіты: Ешуа, сын Азаніі, Бэнуй, адзін з сыноў Гэнадада, Кадмігэль
10і браты іх: Сэбанія, Годыя, Келіта, Палая, Ханан,
11Міха, Рагоб, Гасабія,
12Закхур, Сэрэбія, Сэбанія,
13Годыя, Бані, Баніну.
14Кіраўнікі народа: Парос, Пагатмааб, Элам, Зэтуа, Бані,
15Буні, Азгад, Бэбай,
16Адонія, Бэгвай, Адзін,
17Атэр, Эзэкія, Азур,
18Годыя, Гасум, Бэсай,
19Гарэф, Анатот, Нэбай,
20Мэгпія, Масала, Гэзір,
21Мэсазабэль, Садок, Едуа,
22Пэлція, Ханан, Аная,
23Осія, Хананія, Гасуб,
24Алогас, Палея, Сабэк,
25Рэгум, Хасабна, Маасія,
26Ахія, Ханан, Анан,
27Мэлух, Гарым, Баана.
28І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець,
29далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,
30 Вых. 34:16; Паўт. Зак. 7:3 і што не будзем аддаваць дачок сваіх за чужынцаў, і не будзем браць дачок іх за жонак для сыноў сваіх.
31 Вых. 23:10, 11; Святар. 25:1-7; Паўт. Зак. 15:1, 2 І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
32 Вых. 30:11-16 І ўстанаўліваем сабе законы, каб штогод даваць трэцюю частку сікля на патрэбу дома Бога нашага,
33на пакладныя хлябы і на заўсёдную ахвяру з ежы, на заўсёднае цэласпаленне на суботы, на дні маладзіка, на святы і на асвячонае, і на ахвяру за грэх, каб атрымаць ачышчэнне для Ізраэля, ды на ўсякую патрэбу дома Бога нашага.
34Такім чынам, кінулі мы жэрабя пра ахвяру з дроў сярод святароў, і левітаў, і народа, каб па пакаленнях бацькоў нашых у вызначаны час, з года ў год дастаўляць дровы ў дом Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада, Бога нашага, як напісана было ў законе,
35 Вых. 23:19; 34:26; Паўт. Зак. 26:2 і каб з года ў год мы прыносілі першароднае зямлі нашай і першыя плады з кожнага дрэва ў дом Госпада,
36 Вых. 13:2 і, як напісана было ў законе, каб першароднае з сыноў нашых, і з жывёлы нашай, і з валоў нашых, і з авечак нашых прыносіць у дом Бога нашага для святароў, якія служаць у доме Бога нашага;
37 Ліч. 18:21 і пяршыні харчоў нашых, і ўзліванняў нашых, і плады з кожнага дрэва, таксама пяршыні вінаграду і аліўкавага алею мы будзем прыносіць святарам у камору дома Бога нашага, і дзесяціну з нашай зямлі — левітам. Самі левіты атрымоўваюць дзесяціны з усіх гарадоў гаспадаркі нашай.
38 Ліч. 18:26 А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага.
39Бо ў камору павінны прыносіць сыны Ізраэля і сыны Леві пяршыні збожжа, віна і аліўкавага алею; і там хай будуць пасвечаныя пасудзіны, і святары, якія служаць, і прыдзверныя, і спевакі. І мы не пакінем дом Бога нашага.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
