1 1Сам. 22:1; 24:4 Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам. Калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
2Злітуйся нада мною, Божа, злітуйся нада мной, бо ў Цябе шукае абароны душа мая. У засені крылаў Тваіх буду шукаць прытулку, пакуль не міне нядоля.
3Клічу Бога Найвышэйшага, Бога, Які спагадае мне.
4Ён сашле з неба і вызваліць мяне, Ён аддасць на ганьбу тых, што тапталі мяне. Сашле Бог міласэрнасць Сваю і праўду Сваю.
5Душа мая ляжыць сярод ільвятаў, што зжыраюць сыноў чалавечых. Зубы іх — зброя і стрэлы, а язык іх — востры меч.
6 Пс. 57:12; 108:6 Уздыміся, Божа, па-над нябёсы, а слава Твая па ўсёй зямлі.
7 Пс. 7:16; 9:16; Высл. 26:27; Экл. 10:8 Наставілі пасткі на ногі мае, і надламілася душа мая; выкапалі дол перада мною, і самі ўваліліся ў яго.
8 Пс. 108:2-6 Прыгатавана сэрца маё, Божа, прыгатавана сэрца маё; буду спяваць і граць псальмы.
9Прачніся, слава мая, прачніцеся, гуслі і кіфара, я абуджу світанне.
10Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, між народамі, буду спяваць Табе псальмы сярод плямёнаў.
11 Пс. 36:6 Бо ўзвысілася да самых нябёсаў міласэрнасць Твая і да самых аблокаў — праўда Твая.
12 Пс. 57:6; 108:6 Уздыміся, Божа, па-над нябёсы, па ўсёй зямлі — слава Твая.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
