Кніга Эклезіяста Раздзел 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Памятай пра Творцу свайго ў дні юнацтва свайго, пакуль не надыдзе час турбавання, і пакуль не наблізяцца часы, пра якія скажаш: «Не падабаюцца мне яны»;

2пакуль не зацямніцца сонца, і святло, і месяц, і зоркі, пакуль не вернуцца пасля дажджу хмары;

3калі будуць дрыжаць вартаўнікі дома і хістацца мужы найдужэйшыя, і спыняць працу тыя, што мелюць, бо іх стала мала лікам, і пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны,

4і зачыняць дзверы на вуліцу, калі змоўкне гук жорнаў, і будуць падымацца на голас птушкі, і спыняцца ўсе дочкі спеваў;

5таксама баяцца будуць узвышша і напалохаюцца ў дарозе. Зацвіце міндалевае дрэва, ацяжэе саранча, і асыплецца каперсавы куст, бо будзе ісці чалавек у дом вечнасці сваёй, і па вуліцах кружыць будуць плакальшчыцы;

6перш, чым парвецца срэбраны ланцужок, і паб’ецца залаты келіх, і збан разаб’ецца пры крыніцы, і зламаецца кола над студняю, і вернецца парахно ў зямлю сваю, адкуль было,

7 Род. 3:19; Пс. 146:4; Экл. 3:20 а дух вернецца да Бога, Які яго даў.

8 Экл. 1:2 Марнасць з марнасцей, — кажа Эклезіяст, — ды ўсё марнасць.

9Паколькі быў Эклезіяст наймудрэйшы, даў ён яшчэ народу веды; разважыў і, даследуючы, склаў шматлікія выслоўі.

10Знайшоў Эклезіяст вытанчаныя словы і запісаў найпраўдзівейшыя і поўныя праўды выказванні.

11Словы мудрых — як джалы і, як цвікі, умацаваныя парадамі настаўніка; усе яны дадзены адным пастырам.

12А што па-за гэтым, сыне мой, таго не шукай: пісанню многіх кніг няма канца, а частыя разважанні — гэта турбаванне цела.

13 Паўт. Зак. 6:2 Калі ўсё выслухана, канец прамовы: шануй Бога і спаўняй Яго запаветы, бо ў гэтым — усё для чалавека.

14 2Кар. 5:10 І ўсё, што адбываецца, Бог прывядзе на суд; усё ўтоенае: і добрае, і ліхое.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help