Ліст да Калосцаў Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Паўла, з волі Божай Апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат,

2тым святым і веруючым братам у Хрысце, што ў Калосах: ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.

3 Плп. 1:3 Дзякуем Богу Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся за вас

4 Эф. 1:15; Флм. 5 і чуючы пра веру вашу ў Хрыста Ісуса і пра любоў, якую маеце да ўсіх святых,

5 1Пёт. 1:4 дзеля надзеі, якая прыгатавана для вас у небе, аб якой чулі вы раней у слове праўды Евангелля,

6 Мк. 4:8; Эф. 3:2 якая дайшла да вас, як і па ўсім свеце разышлася, і дае плады, і расце, як і ў вас ад таго дня, у які вы пачулі ды пазналі ласку Божую ў праўдзе,

7 1Кар. 4:1; Клс. 4:12 як вы і навучыліся ад Эпафраса, супрацоўніка нашага найдаражэйшага, вернага для вас паслугача Хрыста,

8які таксама паведаміў нам пра вашу любоў у Духу.

9 Рым. 12:2; Эф. 1:8; Клс. 2:2 Таму і мы ад таго дня, у які гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем волі Яго ва ўсякай мудрасці і духоўным разуменні

10 Ян. 15:16 і каб жылі вы дастойна Госпада, ва ўсім падабаючыся Яму, прыносячы плод у кожным добрым дзеянні і ўзрастаючы ў пазнанні Бога,

11 Геб. 10:34 дужэючы ўсякай сілаю паводле магутнасці славы Яго ва ўсякай цярплівасці і велікадушнасці, з радасцю,

12 Эф. 1:11 дзякуючы Айцу, Які ўчыніў нас дастойнымі ўдзельнічаць у лёсе святых у свеце,

13Які вырваў нас з улады цемры і перанёс у Валадарства Сына ўлюбёнага Свайго,

14 Рым. 3:24; Эф. 1:7 у Якім атрымалі мы адкупленне праз кроў Яго і дараванне грахоў,

15 2Кар. 4:4; Геб. 1:3; Адкр. 3:14 Які ёсць вобраз нябачнага Бога, Першынец усяго стварэння,

16бо Ім заснавана ўсё, што ёсць у небе і на зямлі, бачнае і нябачнае, ці то троны, ці то валадарствы, ці начальствы, ці ўлады. Усё праз Яго і для Яго створана,

17 Ян. 1:1 і Ён ёсць перад усім, і ўсё ў Ім заключаецца.

18 Адкр. 1:5 І Ён – Галава цела Царквы; Ён – Пачатак, Першынец з мёртвых, каб ва ўсім Ён трымаў першынство,

19 Ян. 1:16 бо спадабалася, каб у Ім прабывала ўсякая паўната,

20 Лк. 2:14 каб праз Яго ўсё пагадзіць з Сабою, ці што на зямлі, ці што ў нябёсах ёсць, робячы супакой Крывёю крыжа Яго.

21 Рым. 5:10; Эф. 2:1 І вас, што былі калісьці чужымі і ворагамі праз схільнасць да ліхіх учынкаў,

22 2Кар. 5:18; Эф. 1:4 цяпер пагадзіў у целе смерцю цела Свайго, каб паставіць вас перад Сабою святымі, беззаганнымі і бездакорнымі,

23 Ян. 15:6 калі толькі застанецеся моцнымі верай, стойкімі і непарушнымі ў надзеі Евангелля, якое вы чулі, якое абвяшчаецца ўсяму стварэнню, якое пад небам, якога я, Паўла, стаўся паслугачом.

24 2Цім. 2:10 Цяпер радуюся я з цярпенняў маіх за вас і дапаўняю тое, чаго нестае з пакут Хрыстовых, у сваім целе за Цела Яго, якім ёсць Царква,

25 1Кар. 4:1; Эф. 3:2 якой я стаўся слугой за пастановай Божай, дадзенай мне адносна вас, каб я споўніў слова Божае,

26 Мц. 13:11 таямніцу, схаваную ад вякоў і пакаленняў, а цяпер выяўленую Яго святым,

27 Эф. 1:18 якім захацеў Бог выявіць, якое багацце славы гэтай таямніцы сярод паганаў. Гэта ёсць Хрыстос у вас, надзея хвалы.

28 Мц. 5:48 Яго абвяшчаем мы, выяўляючы кожнаму чалавеку ва ўсякай мудрасці, каб прадставіць кожнага чалавека дасканалым у Хрысце Ісусе.

29Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help