Кніга Святарская Раздзел 19 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Далей прамаўляў Госпад да Майсея, кажучы:

2 Святар. 11:44, 45; 1Пёт. 1:16 «Гавары ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля і кажы ім: “Будзьце святымі, бо святы Я — Госпад, Бог ваш.

3 Вых. 20:8, 12; Паўт. Зак. 5:12, 16 Хай кожны паважае маці і бацьку свайго. Пільнуйце суботы Мае. Я — Госпад, Бог ваш!

4 Вых. 20:4, 23; 34:17; Святар. 26:1; Паўт. Зак. 27:15 Не звяртайцеся да ідалаў ані не вылівайце сабе багоў з металу. Я — Госпад, Бог ваш!

5Калі будзеце складаць Госпаду ахвяру прымірэння, дык складайце яе так, каб была яна Яму прыемнай.

6 Святар. 7:16-18 Будзеце яе есці ў сам дзень ахвяры ды ў наступны дзень. Тое, што застанецца на трэці дзень, будзе спалена агнём.

7Калі хто гэта будзе есці праз два дні, паганым гэта будзе і не будзе прыемным.

8Хто будзе гэта есці, панясе правіннасць сваю, бо спаганіў святасць Госпада, ды знішчана будзе душа тая з народа свайго.

9 Святар. 23:22; Паўт. Зак. 24:19-22 Калі будзеш жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля свайго, ды не збірай каласоў, якія засталіся.

10Не збірай у вінаградніку сваім да рэшты і ягады, што абсыпаліся, але пакінь, каб іх сабралі бедныя і прыбыльцы. Я — Госпад, Бог ваш!

11 Вых. 20:15, 16; Паўт. Зак. 5:19, 20 Не крадзіце і не хлусіце. Хай ніводны з вас не ашуквае блізкага свайго.

12 Вых. 20:7; Паўт. Зак. 5:11; Мц. 5:33 Не прысягай імем Маім і не зневажай імя Бога твайго. Я — Госпад!

13 Паўт. Зак. 24:14, 15 Не нагаворвай на блізкага твайго і не чыні яму рабунку. І хай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.

14 Паўт. Зак. 27:18 Не праклінай глухога ды перад сляпым не кладзі перашкоды, але шануй Бога твайго. Я — Госпад!

15 Вых. 23:6-8; Паўт. Зак. 1:17; 16:19; Высл. 24:23 Не дапускайцеся несправядлівасці на судзе. Не пагарджай асобаю беднай ды не патурай асобе магутнага. Справядліва судзі блізкага свайго.

16Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!

17 Мц. 18:15 Не май у сэрцы сваім нянавісці да брата свайго; дакарай яго, каб не мець граху з прычыны яго.

18 Мц. 5:43; 19:19; 23:39; Мк. 12:31, 33; Лк. 10:27; Рым. 13:9; Гал. 5:4; Як. 2:8 Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!

19 Паўт. Зак. 22:9-11 Пільнуйце законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёламі другой пароды; поля свайго не засявай рознымі гатункамі насення. Не апранай адзення з двух матэрыялаў.

20Калі хто будзе спаць з жанчынай, выліваючы семя, а яна ёсць нявольніца, заручаная з мужам, але яшчэ не выкуплена і не надзелена воляй, абодва будуць пакараныя, але не карай смерцю, бо не была яна свабоднай.

21Дзеля таго складзе ён у ахвяру Госпаду ля ўваходу ў палатку сустрэчы за праступак свой барана ў ахвяру адплаты.

22І ачысціць яго святар бараном ад граху яго перад Госпадам, ды будзе адпушчаны яму грэх, якім зграшыў.

23Калі прыйдзеце вы ў зямлю і пасадзіце дрэвы пладовыя ўсякіх гатункаў, не забірайце іх абразання, гэта значыць пладоў, якія яны родзяць; тры гады будуць яны для вас нячыстыя як неабрэзаныя, і нельга іх есці.

24У чацвёртым годзе ўсе іх плады будуць пасвячоны як дар для Госпада.

25У пяты год будзеце есці плады іх, каб павялічыўся для вас ураджай з іх. Я — Госпад, Бог ваш!

26 Род. 9:4; Святар. 7:26, 27; 17:10-14; Паўт. Зак. 12:16, 23; 15:23; 18:10 Не ежце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чарамі.

27 Паўт. Зак. 14:1 Не стрыжыце валасоў кругом галавы, і не караці край барады сваёй.

28Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памерлых ды не накалвайце надпісы на скуры вашай. Я — Госпад!

29 Паўт. Зак. 23:17 Не выдавай на ганьбу дачкі сваёй, робячы з яе распусніцу, каб не апаганілася зямля і не напоўнілася распустай.

30 Святар. 26:2 Пільнуйце Мае суботы і паважайце Маё святое месца. Я — Госпад!

31 Святар. 20:6; Паўт. Зак. 18:10-12; 1Сам. 28:3; Іс. 8:19 Не звяртайцеся да выклікаючых духі памерлых і не райцеся ні пра што з варажбітамі, каб праз іх не апаганіліся. Я — Госпад, Бог ваш!

32Перад сівой галавой устань і шануй старога ды шануй Бога твайго. Я — Госпад.

33 Вых. 22:21; Паўт. Зак. 24:17, 18; 27:19 Калі ў вашай зямлі паселіцца побач з табою чужынец, не крыўдзі яго,

34але хай будзе пасярод вас як тутэйшы, і любі яго, як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Егіпецкай. Я — Госпад, Бог ваш!

35 Паўт. Зак. 25:13-16; Высл. 20:10; Эзэк. 45:10 Не дапускайцеся якой-небудзь несправядлівасці на судзе, у мерцы ды ў вымярэнні.

36Хай будуць у вас справядлівыя вагі, правільныя гіры, справядлівая эфа ды правільны гін. Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай.

37 Святар. 18:30 Захоўвайце ўсе прыказанні Мае і ўсе пастановы, і выконвайце іх. Я — Госпад”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help