Кніга Роду Раздзел 25 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Пар. 1:32, 33 Абрагам узяў яшчэ іншую жонку на імя Кетура.

2Яна нарадзіла яму Замрана, і Ексана, і Мадана, і Мадыяна, і Ісбака, і Суэ.

3А Ексан быў бацькам Сабы і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Асурым, і Летусім, і Леўмім.

4А з Мадыяна нарадзіліся Эфа, і Эфэр, і Гэнох, і Абіда, і Эльдаа. Усё гэта сыны Кетуры.

5 Род. 24:36 І аддаў Абрагам усё, што меў, Ізааку.

6Сыноў жа наложніц сваіх шчодра абдарыў і аддзяліў іх ад Ізаака, сына свайго, яшчэ пры жыцці сваім, ва ўсходнім накірунку.

7І было дзён жыцця Абрагама сто семдзесят пяць гадоў.

8І, саслабеўшы, памёр Абрагам у добрай старасці і ў шаноўным узросце, і, насычаны жыццём, далучыўся ён да народа свайго.

9І пахавалі яго Ізаак і Ізмаэль, сыны яго, у пячоры Махпэла, на полі Эфрона, сына Сэора Хетыта з мясцовасці Мамрэ,

10 Род. 23:3-16 якую Абрагам купіў у сыноў Хета. Там пахаваны сам ён і Сара, жонка яго.

11А па смерці яго дабраславіў Бог Ізаака, сына яго, які жыў каля студні Лахай-Рой.

12 1Пар. 1:28-31 А вось нашчадкі Ізмаэля, сына Абрагама, якога нарадзіла яму егіпцянка Агар, паслугачка Сары.

13Вось імёны сыноў Ізмаэля паводле іх імёнаў і радаводу: Набаёт, першародны сын Ізмаэля, далей Кедар, і Адбээль, і Мабсам,

14таксама Масма, і Дума, і Маса,

15Хадад і Тэма, Етур, і Нафіс, і Цэдма.

16Вось сыны Ізмаэля, і такія імёны іх па мясцовасцях, у якіх яны прабывалі або пасяліліся, — дванаццаць князёў іх плямёнаў.

17І споўнілася гадоў жыцця Ізмаэля сто трыццаць сем гадоў; саслабеўшы, памёр ён і далучыўся да народа свайго.

18Яны ж пражывалі ад Хавілы аж да Сура, што насупраць Егіпта па дарозе ў Асірыю. І памёр ён у прысутнасці ўсіх братоў сваіх.

19 1Пар. 1:34; Мц. 1:2 Гэта радавод Ізаака, сына Абрагама: Абрагам быў бацькам Ізаака.

20Ізаак, калі меў сорак гадоў, узяў сабе жонку Рэбэку, дачку Бэтуэля, арамейца з Падан-Арама, сястру Лабана арамейца.

21І маліўся Ізаак за сваю жонку да Госпада, бо была яна няплоднай. І Госпад выслухаў яго, і дазволіў, каб Рэбэка, жонка Ізаака, пачала.

22Калі немаўляты біліся ва ўлонні яе, яна падумала: «Калі так ёсць, то чаму ў мяне?» І пайшла папытацца Госпада.

23 Рым. 9:12 Ён прамовіў у адказ: «Два народы ў тваім улонні, і два народы раздзеляцца з нутра твайго: і адзін народ пераможа другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».

24Надышоў ужо час родаў, і вось: ва ўлонні яе двайняты.

25Той, які выйшаў першы, быў чырвоны і ўвесь, як плашч, валасаты; і далі яму імя Эзаў. Потым брат яго, выходзячы, трымаў Эзава за пятку, і таму далі яму імя Якуб.

26Ізаак меў шэсцьдзесят гадоў, калі дзеці нарадзіліся.

27А калі яны выраслі, Эзаў стаўся спрытным паляўнічым і чалавекам палёў; а Якуб быў чалавекам ціхім і пражываў у палатках.

28Ізаак любіў Эзава, таму што любіў ласавацца яго дзічынай, а Рэбэка любіла Якуба.

29Калі Якуб зварыў нейкую страву, падышоў з поля Эзаў надта змучаны

30і кажа: «Дай мне гэтай чырвонай стравы, бо я надта стомлены». Дзеля гэтай прычыны дадзена яму імя Эдом.

31Якуб сказаў яму: «Прадай мне перш сваё першародства».

32Ён адказаў: «Калі я ўміраю, што мне паможа першародства?»

33 Геб. 12:16 Якуб кажа: «Дык прысягні мне». І прысягнуў ён, і прадаў першародства.

34І так, атрымаўшы хлеб і страву з сачэвіцы, пад’еў ён і напіўся, і ўстаў і пайшоў, мала зважаючы, што прадаў першародства.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help