1Маскіль. Асафа.
Звярні ўвагу, народзе мой, на навуку маю; схіліце вуха вашае на словы вуснаў маіх.
2 Мц. 13:35 Адкрыю вусны мае ў прыпавесцях, выказваць буду тое, што было скрыта ад стварэння свету.
3Колькі ж мы пачулі і спазналі пра гэта, і продкі нашыя расказалі нам.
4Не ўтоім і мы ад сыноў іх, расказваючы наступнаму пакаленню пра хвалу Госпада, і пра магуцці Яго, і пра цуды Яго, якія ўчыніў.
5Усталяваў Ён сведчанне ў Якубе і паклаў закон для Ізраэля; як многа ўсяго загадаў Ён продкам нашым паведаміць і сынам сваім,
6каб спазнала наступнае пакаленне, сыны, якія народзяцца. Уздымуцца яны і раскажуць сынам сваім,
7каб на Бога ўскладалі надзею сваю і каб не забываліся пра справы Божыя і каб выконвалі Яго загады.
8Хай не стануцца яны, як продкі іх, пакаленне непакорлівае і няўрымслівае; пакаленне, якое не ўмацавала сэрца свайго і не быў верны Богу дух яго.
9Сыны Эфраіма, што нацягваюць і спускаюць лук, былі павернуты назад у дзень вайны.
10Не трымаліся яны запавету Божага і не згаджаліся жыць па законе Яго.
11І забыліся яны пра справы Яго і пра цуды Яго, якія паказаў ім.
12 Вых. 7:8 Уваччу продкаў іх учыніў Ён цуды ў зямлі Егіпецкай, на полі танейскім.
13 Вых. 14:21, 22 Рассек Ён мора і правёў іх, і паставіў воды, быццам у бурдзюку.
14 Вых. 13:21, 22 І правёў іх у воблаку на працягу дня, а на працягу ўсёй ночы ў асвятленні агню.
15 Вых. 17:1-7; Ліч. 20:2-13 Рассек Ён скалу ў пустыні і наводніў іх, быццам глыбокая бездань.
16 Пс. 105:41 І вывеў ручаіны са скалы і выпусціў воды, быццам рэкі.
17Але ўсё яшчэ працягвалі яны грашыць супраць Яго, да гневу ўзрушылі Узвышняга ў бязводдзі.
18 Вых. 16:2-15; Ліч. 11:4-23, 31-35 І спакушалі яны Бога ў сэрцах сваіх, дамагаючыся ежы для душ сваіх.
19І супраць Бога прамаўлялі яны, казалі: «Няўжо зможа Бог нарыхтаваць стол у пустыні?»
20Вось, ударыў Ён у скалу, і пацяклі воды, і ручаі разліліся. «Няўжо зможа Ён таксама даць хлеб і нарыхтаваць мяса народу Свайму?»
21Гэта пачуў Госпад і абурыўся, і запаліў агонь супраць Якуба, і гнеў падняўся на Ізраэля.
22Бо не паверылі яны ў Бога, не мелі надзеі ў збавенні Яго.
23І вось загадаў Ён хмарам зверху і адчыніў дзверы неба,
24 Ян. 6:31 і паслаў ім дажджом манну для ежы, і хлеб нябесны даў ім;
25хлеб анёльскі спажыў чалавек; паслаў Ён ежы ім у дастатку.
26Узняў Ён усходні вецер на небе і навёў магуццем Сваім вецер паўднёвы;
27і паслаў на іх дажджом мяса, быццам пыл, і, быццам пясок марскі, — птушак крылатых:
28І ўпалі яны пасярод іх лагера, вакол палатак іх.
29І сталі яны спажываць, і наеліся добра, і па патрэбе іх даў Ён ім.
30Ды яшчэ не задаволіліся яны ў патрэбе сваёй, а ежа іх была яшчэ ў вуснах іх,
31як загарэўся на іх гнеў Божы, і забіў Ён тлустасць іх, унівеч зрынуў абраных ізраэльцаў.
32Ва ўсім гэтым грашылі яны далей, не паверылі Яго цудам.
33і загубіў дні іх ў марнасці і гады іх у страху.
34Калі забіваў Ён іх, пачыналі шукаць Яго і, навернутыя, прыходзілі да Яго на досвітку.
35І прыпаміналі сабе, што Бог — іх Успаможца, і Бог Узвышні — іх Адкупіцель.
36І ўгаворвалі Яго вуснамі сваімі і хлусілі Яму сваім языком.
37Бо сэрца іх не было праўдзівым з Ім, і не былі яны вернымі ў запавеце Яго.
38Ён, аднак, быў міласэрны і спагадны да несправядлівасці і не губіў іх. Часта адводзіў Ён Свой гнеў і не палаў на поўню ў Сваім абурэнні.
39І прыпамінаў сабе, што яны — толькі цела, подых імклівы і незваротны.
40Колькі разоў раздражнялі Яго ў пустыні, да гневу ўзбуджалі Яго ў бязводдзі!
41І зноў спакушалі Бога і раздражнялі Святога Ізраэлева.
42Не ўспаміналі яны пра руку Яго, пра дзень, калі адкупіў Ён іх з рукі пераследніка.
43Калі падаў Ён у Егіпце знакі Свае і цуды Свае ў полі танейскім.
44 Вых. 7:17-21 Ператварыў Ён у кроў рэкі іх і ручаі іх, каб не пілі.
45 Вых. 8:1-6, 20-24 Наслаў на іх мух, і тыя кусалі іх, і жабаў, і тыя губілі іх.
46 Пс. 105:33, 34 Вых. 10:12-15 На ўраджай іх напусціў вусеняў, а плады працы іх аддаў саранчы.
47 Вых. 9:22-25 Градам знішчыў вінаграднікі іх, а морвы іх — маразамі.
48І аддаў граду жывёлу іх, а статкі іх — полымю агністаму.
49Наслаў на іх полымя гневу Свайго; раз’ятранасць, пагрозлівасць і прыцясненне — насланне ліхіх анёлаў.
50Даў вольны шлях гневу Свайму, не ўхаваў ад смерці душы іх і жыццё іх спыніў.
51 Вых. 12:29; Пс. 105:36 І выгубіў Ён усё першароднае ў зямлі Егіпецкай, парасткі ствалоў іх у палатках Хама.
52 Вых. 13:17-22 Ён правёў, як авечак, народ Свой, і правёў іх, быццам статак, па пустыні.
53 Вых. 14:26-28 І вывеў іх у спадзяванні, і яны не баяліся, а непрыяцеляў іх пакрыла мора.
54 Вых. 15:17; Еш. 3:14-17 І ўвёў іх у межы пасвячэння Свайго, на гару, якую здабыла правіца Яго.
55 Еш. 11:16-23 І адрынуў перад імі паганаў, і падзяліў ім зямлю шнуром спадчыны, і даў пакаленням ізраэльскім жыць у палатках іх.
56 Суд. 2:11-15 Ды спакушалі і раздражнялі яны Бога Узвышняга і сведчанняў Яго не захоўвалі.
57І адступалі, і крывадушнічалі, як і бацькі іх, пераварочваліся назад, як крывы лук,
58да гневу ўзбуджалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі справакавалі Яго да рэўнасці.
59Пачуў Бог і ўзгарэўся гневам, і рэзка адцураўся Ізраэля.
60 Еш. 18:1; Ярэм. 7:12-14; 26:6 І адкінуў Ён паселішча Сіло, палатку, дзе пасяліўся сярод людзей.
61 1Сам. 4:4-22 І аддаў у палон магуцце Сваё і аздобу Сваю — у рукі непрыяцеля.
62І замкнуў Ён мячом народ Свой, і на спадчыну Сваю абурыўся.
63Юнакоў іх зжор агонь, а дзяўчаты іх — не замужам.
64Святары іх палеглі ад меча, і ўдовы іх не былі аплаканыя.
65І падняўся Госпад, як быццам ад сну, нібы волат, закамянелы ад віна.
66І ўдарыў на ворагаў сваіх з заплечча і справіў ім вечную ганьбу.
67І пакінуў Ён палатку Язэпа, і не абраў сабе пакалення Эфраіма.
68Але абраў сабе пакаленне Юды, гару Сіён, якую ўзлюбіў.
69І збудаваў, як найвышэйшае свяцілішча Сваё, так і зямлю, якую ўстанавіў навечна.
70 1Сам. 16:11, 12; 2Сам. 7:8; 1Пар. 17:7 І выбраў Давіда слугою Сваім, і выставіў яго ад статкаў авечых,
71 1Пар. 11:2 ад акочаных прыняў яго, пасвіць Якубаў народ Свой і Ізраэлеву спадчыну Сваю.
72І пасвіў іх у бязвіннасці сэрца свайго і ў мудрасці рук сваіх вадзіў іх.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.