Кніга Абакука Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Прароцтва, якое ўбачыў прарок Абакук.

2Дакуль, Госпадзе, буду прызываць Цябе, і Ты не чуеш? Буду лямантаваць Табе аб гвалце, і Ты не збаўляеш?

3Чаму Ты даеш мне бачыць несправядлівасць і глядзіш на крыўду? І рабунак, і гвалт у мяне на вачах, і паўстае звадка, і нараджаецца сварка.

4Дзеля таго закон страчвае сваю моц, і суд не даходзіць да канца, бо бязбожнік крыўдзіць справядлівага, таму прысуд становіцца крывадушны.

5 Дзеі 13:41 «Глядзіце вы, хто пагарджае, дзівіцеся ды адыдзіцеся, бо Я ў дні вашы выконваю тое, ува што ніхто не паверыць, калі б вам хтосьці аб ім гаварыў.

6 2Цар. 24:2 Бо Я, вось, падыму халдэяў, народ дзікі і нахабны, які жыве на вялікіх абшарах зямлі, каб захапіў ён палаткі не свае.

7Жудасны і страшны ён; ад яго самога паходзіць яго суд і яго ўлада.

8Жвавейшыя за пантэру коні яго і дзічэйшыя за пустынных ваўкоў; і разбягаюцца вершнікі яго: бо і коннікі яго здалёку прыйдуць, прыляцяць, быццам арол, што кідаецца на жыраванне.

9Усе яны прыйдуць, каб учыніць гвалт, ва ўсіх іх твары, быццам палаючы вецер; і збяруць яны палонных, як пясок.

10І ён будзе здзекавацца з цароў, з валадароў будзе насміхацца; яму кожная крэпасць — гульня, і ён насыпле вал і здабудзе яе.

11Тады далей ён пойдзе, быццам вецер праляціць; і сілу сваю назаве богам сваім».

12Ці ж не Ты спрадвеку, Госпадзе, Божа мой, Святы мой, Які не памрэш? Госпадзе, Ты на суд прызначыў яго; Скала мая, Ты на пакаранне паставіў яго.

13Чыстыя вочы Твае, каб не глядзець на ліхоту; і на несправядлівасць не зможаш Ты глядзець. Чаму Ты глядзіш на ліхотнікаў і маўчыш, калі бязбожнік праглынае справядлівейшага за сябе?

14Ты стварыў людзей, як рыбу марскую, як паўзуна, што не мае кіраўніка над сабою.

15Усіх ён ловіць вудаю, цягне іх нератам сваім і збірае ў сетку сваю; з гэтага цешыцца і скача ў радасці.

16Дзеля таго ахвяру ўскладае нерату свайму і прыносіць ахвяру сетцы сваёй, бо дзеля іх здабыў ён багатую здабычу і тлустая страва яго.

17Такім чынам, няўжо мае ён заўсёды выцягваць меч свой, каб забіваць людзей без літасці?

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help