Першы ліст да Цімафея Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ціт. 1:5 Вернае слова: калі хто епіскапства жадае, добрай справы жадае.

2Епіскапу належыць быць беззаганным, мужам аднае жонкі, цвярозым, разумным, сумленным, гасцінным, вучыцельным;

3 Ціт. 1:11; 1Пёт. 5:2 не п’яніцаю, не задзіраю, не карыслівым, але далікатным, не сварлівым, не сквапным,

4 Ціт. 1:6 добрым гаспадаром уласнага дому, які трымае ў паслухмянасці дзяцей з усякай пашанай, –

5 1Цім. 5:8 бо калі хто не можа кіраваць сваім домам, як жа будзе рупіцца аб Царкве Божай? –

6не можа быць з нованавернутых, каб не ўзбіўся ў пыху і не трапіў на суд разам з д’яблам.

7 Клс. 4:5 Яму належыць мець добрае сведчанне ад тых, што навокал, каб не трапіў у пагарду і ў пастку д’ябла.

8Таксама і дыяканы паважныя, не двуязычныя, не прагавітыя да віна, не сквапныя да нажывы,

9якія захоўваюць таямніцу веры ў чыстым сумленні.

10І яны павінны быць перш выпрабаваныя, і потым, калі не будуць мець ніякай правіны, хай служаць.

11Падобна і жонкі – паважныя, не абмоўныя, цвярозыя, верныя ва ўсім.

12Дыяканы каб былі мужамі аднае жонкі, якія добра кіруюць дзецьмі сваімі і сваім домам.

13 Мц. 25:21; Лк. 19:17 Тыя, што добра спаўняюць служэнне, здабываюць сабе пачэсную ступень ды вялікую ўпэўненасць у веры, якая ёсць у Хрысце Ісусе.

14Пішу табе ўсё гэта, маючы надзею прыбыць да цябе неўзабаве.

15 1Кар. 10:32; Геб. 3:6 Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне праўды.

16 Мц. 3:16; Лк. 24:51; Ян. 1:14; Рым. 1:4; 1Кар. 15:5; 2Кар. 1:19; Клс. 2:9; 1Пёт. 1:20; 1Ян. 1:2 Ды агульна прызнана, што вялікая таямніца пабожнасці: Бог аб’явіўся ў целе, засведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны народам, прыняты вераю ў свеце, узнесены ў славе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help