Другі ліст да Карынцянаў Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Мы, як супрацоўнікі, заклікаем вас, каб вы не надарма прынялі ласку Божую,

2 Іс. 49:8 бо Ён кажа: «У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе». Вось, цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўлення!

3 Рым. 14:13; 1Кар. 4:1 Не даючы нікому магчымасці спатыкнення, каб не глуміліся са служэння,

4але ва ўсім мы яўляем сябе паслугачамі Бога: у вялікай цярплівасці, у горы, у нястачы, ва ўцісках,

5 Дзеі 21:30 пад ударамі, у вязніцах, у забурэннях, у спрацаванасці, у недаспаннях, у пастах,

6 1Пёт. 1:22 у чыстасці, у мудрасці, у вялікадушнасці, у дабрыні, у Духу Святым, у непадробнай любові,

7 Рым. 13:12 у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй справядлівасці ў правай і левай руцэ,

8у пашане і ў ганьбе, у знеслаўленні і ў добрай славе; нібы ашуканцы, ды праўдамоўныя,

9 1Кар. 4:9 быццам няведамыя, ды вядомыя, быццам паміраючыя, а, вось, жывём, быццам караныя, але не забітыя на смерць,

10 1Кар. 1:5; Плп. 4:12 як бы сумныя, але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога не маюць, а ўсім валодаюць.

11 Эф. 6:19 Вусны нашы адкрыліся да вас, карынцяне, наша сэрца пашырылася.

12Вам не цесна ў нас, але цесна ў вашых сэрцах.

13 Гал. 4:12 Уздайце нам тым самым спосабам, як да сваіх дзяцей кажу: адкрыйцеся і вы.

14 1Кар. 5:9; Эф. 5:6; 1Ян. 1:6 Не запрагайцеся з няверуючымі ў адно ярмо. Бо што мае агульнага справядлівасць з несправядлівасцю? Або якая супольнасць святла з цемраю?

15Або якая згода Хрыста з Бэліярам, або якая лучнасць веруючага з няверуючым?

16 Святар. 26:12; Эзэк. 37:27; 1Кар. 3:16; Геб. 3:6 Або якое суладдзе святыні Божай з ідаламі? Бо вы ёсць святыня Бога жывога, як кажа Бог: «Пасялюся ў іх і буду хадзіць, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.

17 Іс. 52:11 Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,

18 2Сам. 7:14; 1Пар. 17:13; Іс. 43:6; Ярэм. 31:9; Ян. 1:12; Рым. 8:14; Гал. 4:5; 1Ян. 3:1 і буду вам Айцом, а вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі – кажа Госпад Усемагутны».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help