Кніга Захарыі Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І зноў падняў я вочы свае і паглядзеў, і вось, чатыры калясніцы, выходзячыя з паміж дзвюх гор; і горы былі медныя.

2 Адкр. 6:4, 5 У першай калясніцы коні рыжыя, і ў другой калясніцы — коні вараныя,

3 Адкр. 6:2 і ў трэцяй калясніцы — коні белыя, і ў чацвёртай калясніцы — коні розных масцей.

4І адказаў я, і запытаўся я ў анёла, які гаварыў да мяне: «Што гэта такое, гаспадару мой?»

5 Адкр. 7:1 Ды прагаварыў да мяне анёл і сказаў: «Гэта выходзяць чатыры вятры нябесныя, якія стаялі перад Валадаром усёй зямлі».

6Вараныя коні былі на ёй, выходзілі ў зямлю паўночную, і за імі белыя пабеглі, і коні розных масцей выйшлі на поўдзень.

7І дужыя коні выйшлі, і імкнуліся бегчы, каб аббегчы зямлю. І ён сказаў: «Ідзіце, абыходзьце зямлю». І яны абышлі зямлю.

8І паклікаў Ён мяне, і прамовіў да мяне гэтыя словы: «Вось, яны бягуць у зямлю паўночную, і яны супакояць Дух Мой у зямлі паўночнай».

9І прамовіў да мяне Госпад, кажучы:

10«Вазьмі ад тых, якія з палону: ад Галдая, і ад Тобіі, і ад Ядаі дары, і пайдзі ў той дзень, і пайдзі ў дом Осіі, сына Сафоніі, якія прыбылі з Бабілона.

11І вазьмі срэбра і золата, і зрабі вянец, і ўскладзі на галаву Ісуса, сына Ёсэдэка, першасвятара,

12 Ярэм. 23:5; 33:15; Зах. 3:8 і кажы яму так: гэта кажа Госпад Магуццяў, прамаўляючы: “Вось чалавек, Гэрман імя яму: і на месцы яго штосьці вырасце, і пабудуе святыню Госпада.

13І ён пабудуе святыню, і набудзе славу, і засядзе, і будзе валадарыць на сваім пасадзе; і будзе святаром па правіцы яго, і рашэннем супакою будзе паміж імі абодвума.

14І вянец хай будзе ў святыні Госпада памяткай для Гэлэма, і Тобіі, і Ядаі, і для Гэна, сына Сафоніі.

15І з далёкіх краёў прыбудуць людзі, і пабудуюць святыню Госпада; і вы пазнаеце, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да вас, а будзе гэта, калі будзеце слухаць голас Госпада, Бога вашага”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help