1Песня ўзыходжання.
Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе.
2Вось, як вочы слуг на рукі гаспадароў сваіх, як вочы служанкі — на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашы — на Госпада Бога нашага, пакуль Ён не злітуецца над намі.
3Злітуйся над намі, Госпадзе, злітуйся над намі, бо мы перапоўнены пагардай,
4бо перапоўнена душа наша кпінамі багатых і пагардаю пыхлівых.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
