Кніга Выхаду Раздзел 16 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Бо не ведалі, што гэта было. І сказаў ім Майсей: «Гэта хлеб, які даў вам Госпад для спажывання.

16Гэта слова, што сказаў Госпад: “Кожны з вас хай збярэ, колькі патрэбна для пражывання, гамор — на чалавека па колькасці вашых душ, што жывуць у палатцы, — так возьмеце”».

17Так і зрабілі сыны Ізраэля, і сабралі адзін болей, другі меней.

18 2Кар. 8:15 І змералі гаморам; і ў таго, хто сабраў больш, не было лішняга, а ў таго, хто сабраў менш, не было нястачы, але кожны сабраў, колькі мог з’есці.

19І сказаў ім Майсей: «Хай ніхто нічога з гэтага не пакідае да раніцы».

20Некаторыя не паслухалі яго, але пакінулі штосьці з гэтага да раніцы, і пачало яно кішэць чарвякамі, і пачало смярдзець; і раззлаваўся на іх Майсей.

21І збіраў раніцай кожны, колькі патрэбна для спажывання; а калі сонца прыпякала, яно раставала.

22У шосты ж дзень сабралі падвоеную колькасць ежы, гэта значыць па два гаморы на кожнага чалавека. І сабраліся ўсе кіраўнікі супольнасці, і паведамілі Майсею.

23 Вых. 20:8-11 Ён сказаў ім: «Гэта тое, што сказаў Госпад: “Заўтра супачынак, субота, святая для Госпада; і што маеце пячы — пячыце, а што маеце варыць — варыце; а што застанецца — пакіньце на раніцу”».

24І зрабілі так, як загадаў Майсей, і не засмярдзела яно, і чарвяк у ім не завёўся.

25І сказаў Майсей: «Ежце гэта сёння, бо гэта субота для Госпада, і ніхто хай не знаходзіцца ў полі сёння.

26Шэсць дзён збірайце; але ў сёмы дзень — субота для Госпада, таму хай ніхто не знаходзіцца ў полі».

27І надышоў сёмы дзень; і некаторыя з людзей выйшлі, каб збіраць, але нічога не знайшлі.

28І сказаў Госпад Майсею: «Дакуль жа не будзеце хацець выконваць настаўленні Мае і закон Мой?

29Бачыце, што Госпад даў вам суботу, і таму ў дзень шосты даў вам ежы ўдвая; дзеля таго кожны з вас хай застанецца ў сябе, і ніхто хай не выходзіць з месца свайго ў сёмы дзень».

30І сёмага дня народ святкаваў суботу.

31 Ліч. 11:7, 8 І назваў дом Ізраэля хлеб той «манна», бо была яна белая, як зерне каляндры, а смак мела падобны да мядовага.

32І сказаў Майсей: «Гэта слова, якое сказаў Госпад: “Напоўніце гамор і захавайце яго для наступных вашых пакаленняў, каб ведалі яны хлеб, якім карміў Я вас у пустыні, калі ішлі вы з зямлі Егіпецкай”».

33 Геб. 9:4 І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі які-небудзь посуд і пакладзі туды манны, колькі можа змясціць гамор, і пакладзі яго перад Госпадам, каб захаваць яе для будучых пакаленняў вашых».

34Як загадаў Госпад Майсею, паклаў яго Аарон для захавання перад каўчэгам сведчання.

35 Еш. 5:12 А сыны Ізраэля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю заселеную; а: «Што гэта?» елі яны гэтую ежу, аж пакуль не прыбылі да межаў зямлі Ханаан.

36А гамор — дзесятая частка эфы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help