Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Хто любіць настаўленне — любіць веды; а хто ненавідзіць папрокі, той неразумны.

2Хто добры — знойдзе ласку ад Госпада; а чалавека хітрага Сам Ён асудзіць.

3Не ўзмацніцца чалавек з бязбожнасці, а корань справядлівых не пахіснецца.

4Дабрадзейная жонка — вянец для свайго мужа; і быццам гніенне ў касцях яго — тая, што несумленная.

5Думкі справядлівых — разважлівасць; а парады бязбожнікаў — мана.

6Словы бязбожнікаў учыняюць засаду дзеля забойства, а вусны справядлівых вызваляюць іх.

7 Высл. 12:14 Знішчаюцца бязбожнікі — і ўжо няма іх, а дом справядлівых застанецца.

8Пахваляць чалавека за яго веды; а той, хто дрэнны ў сэрцы, будзе занядбаны.

9Лепей быць бедным, але працаваць на сябе, чым фанабэрыстым і не мець хлеба.

10Справядлівы рупіцца аб жыцці жывёлы сваёй; а нутро бязбожнікаў — лютае.

11 Высл. 28:19 Хто сваю зямлю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто ганяецца за прывідамі — неразумны.

12Бязбожнік жадае пасткі найгоршых, а корань справядлівых палепшыцца.

13Ліхі чалавек трапляе ў пастку з-за грахоў сваіх вуснаў, а справядлівы пазбегне няшчасця.

14 Высл. 13:2 З плода вуснаў сваіх кожны напоўніцца дабром, і паводле ўчынкаў рук яго адплоціцца яму.

15Шлях бязглуздага — роўны ў вачах яго, а хто мудры — слухае парады.

16Неразумны адразу выяўляе гнеў свой, а разумны ўтойвае гнеў.

17 Высл. 14:5 Хто гаворыць праўду, той — вяшчун справядлівасці, а лжэсведка — маны.

18Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.

19Вусны праўды будуць трывалымі ў вечнасці, а язык хлуслівы — у моманце.

20Хітрасць у сэрцы тых, хто задумвае ліха; а хто абдумвае мірныя парады, за тымі следам ідзе радасць.

21Ніякая загуба не здарыцца са справядлівымі, а бязбожнікі напоўняцца ліхам.

22Агіднасць для Госпада — вусны лжывыя, а тыя, што робяць сумленна, — падабаюцца Яму.

23Разумны чалавек свае веды хавае, а сэрца неразумных падбухторвае да бязглуздасці.

24Рука моцных будзе ўладарыць, а тая, што апусцілася, будзе ў паслушэнстве.

25Сум у сэрцы чалавека будзе прыгнятаць яго, а развесяліць яго добрая размова.

26Справядлівы вядзе сябра да праўды, а шлях бязбожнікаў падмане іх.

27Не засмажыць лянота здабычу сваю, а ў чалавека руплівага будзе каштоўная маёмасць.

28На сцежцы справядлівасці — жыццё, але ёсць таксама шлях, што адкрыты для смерці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help