1Алілуя.АЛЕФ. Шчасныя беззаганныя ў дарозе, якія ходзяць у законе Госпада.
2Шчасныя, што пільнуюцца сведчанняў Яго і ўсім сэрцам імкнуцца да Яго.
3Яны не ўчыняюць несправядлівасці, і ідуць Яго шляхамі.
4Ты загадаў ім, каб моцна пільнаваліся загадаў Тваіх.
5О, каб трывалымі былі мае дарогі для захавання сведчанняў Тваіх.
6Тады я не пасаромлюся, калі буду зважаць на ўсе Твае загады.
7Буду вызнаваць Цябе ў шчырасці сэрца, у тым, што я навучыўся судам справядлівасці Тваёй.
8Буду захоўваць я пастановы Твае, не пакідай мяне ніколі.
9 БЭТ. Якім чынам юнак захавае чыстай дарогу сваю? Пільнуючыся слоў Тваіх.
10Усім сэрцам маім шукаю я Цябе, зрабі так, каб я не адступіўся ад пастановаў Тваіх.
11У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.
12Дабраславёны Ты, Госпадзе; навучы мяне пастановам Тваім.
13Вуснамі маімі палічыў я ўсе прысуды вуснаў Тваіх.
14Адчуў я асалоду на дарозе сведчанняў Тваіх, як Тваіх найвялікшых багаццяў.
15Спасцігаю прыказанні Твае і аглядаю шляхі Твае.
16Буду захапляцца пастановамі Тваімі, не забуду словы Твае.
17 ГІМЭЛЬ. Рабі дабро слузе Твайму, і я буду жыць і пільнавацца слоў Тваіх.
18Раскрый вочы мае, і я буду аглядаць цуды закону Твайго.
19Госць я на зямлі, не хавай ад мяне загадаў Тваіх.
20Змарнела душа мая ў імкненні да судоў Тваіх у любы час.
21Паўшчуваў я пыхлівых, праклятыя, што адступаюцца ад загадаў Тваіх.
22Аддалі ад мяне ганьбу і пагарду, бо пільнуюся я сведчанняў Тваіх.
23Калі нават князі сядзяць і гавораць супраць мяне, слуга Твой будзе спасцігаць пастановы Твае.
24Бо і сведчанні Твае — асалода мая, і парада мая — пастановы Твае.
25 ДАЛЕТ. Прынікла да пылу душа мая, ажыві мяне паводле слова Твайго.
26Дарогі мае абвясціў я, і Ты выслухаў мяне, навучы мяне пастановам Тваім.
27Дарогу прыказанняў Тваіх дай мне зразумець, і я буду спасцігаць цуды Твае.
28Душа мая ў смутку роніць слёзы, хай кіруе мною слова Тваё.
29Дарогу маны павярні ад мяне, а закон Твой дай мне прыхільна.
30Дарогу праўды выбраў я, прысуды Твае паставіў я перад сабою.
31Прынік я да сведчанняў Тваіх, Госпадзе; не пасарамаці мяне.
32Дарогаю прыказанняў Тваіх пабягу, бо пашырыў Ты сэрца маё.
33 ГЭ. Усталюй закон мне, Госпадзе, дарогу пастановаў Тваіх, і я трымацца буду яе заўсёды.
34Дай мне разуменне, і я буду выконваць закон Твой і пільнавацца яго ад усяго сэрца майго.
35Вядзі мяне сцежкай загадаў Тваіх, бо я жадаю яе.
36Нахіні сэрца маё да сведчанняў Тваіх, а не да нажывы.
37Адвярні вочы мае, каб не глядзелі на марнасць; на дарозе Тваёй ажыві мяне.
38Узнаві для слугі Твайго прырачэнне Тваё; яно — дзеля ўшанавання Твайго.
39Ухілі ганьбу маю, якой я напалоханы, бо прысуды Твае спагадныя.
40Вось жа жадаю я Тваіх пастаноў: па законнасці Тваёй ажыві мяне.
41 ВАЎ. Дык хай сыдзе на мяне міласэрнасць Твая, Госпадзе, збаўленне Тваё паводле Твайго прырачэння.
42І дам я слова ў адказ тым, якія мяне зневажаюць, бо ўскладаю я надзею на словы Твае.
43Не ўхіляй ніколі ад вуснаў маіх слова праўды, бо маю надзею ў рашэннях Тваіх.
44І буду пільнавацца закону Твайго заўсёды, павечна і ў векі вечныя.
45Ды буду хадзіць прасторнай; бо шукаю я прыказанняў Тваіх.
46Буду гаварыць пра прыказанні Твае перад царамі і не пасаромеюся.
47І буду захапляцца загадамі Тваімі, бо люблю іх.
48Падымаю рукі мае да загадаў Тваіх, якія люблю; і буду спасцігаць пастанаўленні Твае.
49 ДЗАЙН. Помні пра слова Тваё слузе Твайму, якім Ты даў мне надзею.
50Яно пацешыла мяне ў прыніжэнні маім, бо слова Тваё ажывіла мяне.
51Пыхліўцы кпяць з мяне нахабна, але я ад закону Твайго не адступаю.
52Помню і пра адвечныя суды Твае, Госпадзе, і яны цешаць мяне.
53Абурэнне апанавала мяне праз грэшнікаў, што пакідаюць закон Твой.
54Песнямі сталіся для мяне пастановы Твае ў месцы падарожжа майго.
55І ноччу помню я імя Тваё, Госпадзе, і буду пільнавацца закону Твайго.
56Гэта сталася са мною, што стаў выконваць я прыказанні Твае.
57 ГЭТ. Доля мая — Госпад: паабяцаў я пільнавацца слоў Тваіх.
58Звярнуўся я малітоўна да аблічча Твайго ад усяго сэрца майго; злітуйся нада мной паводле Твайго прырачэння.
59Абдумваю я шляхі свае і павяртаю ногі свае да Тваіх сведчанняў.
60Паспяшаўся і не замарудзіў, каб пільнавацца загадаў Тваіх.
61Аплялі мяне кругом путы грэшнікаў, а закону Твайго я не забыўся.
62Устаю апоўначы, дзякаваць Табе за прысуды справядлівасці Тваёй.
63Я саўдзельнік усіх тых, што шануюць Цябе і пільнуюцца прыказанняў Тваіх.
64 Пс. 33:5 Поўная зямля міласэрнасці Тваёй, Госпадзе; навучы мяне пастановам Тваім.
65 ТЭТ. Дабрадзейства даў Ты слузе Твайму, Госпадзе, паводле слова Твайго.
66Дабрачыннасці, разважнасці і веданню навучы мяне, бо паверыў я загадам Тваім.
67Перш чым быў прыніжаны, блудзіў я, цяпер жа буду трымацца прырачэння Твайго.
68Добры Ты і дабрачынны, навучы мяне пастановам Тваім.
69Пыхліўцы плануюць подступы на мяне, а я ўсім сэрцам выконваю прыказанні Твае.
70Атлусцела сэрца іх, быццам тук, а я захапляюся законам Тваім.
71Добра для мяне, што быў я прыніжаны, каб навучыўся пастановам Тваім.
72 Пс. 119:127 Лепш для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.
73 Ёў 10:8 Рукі Твае стварылі мяне і аформілі мяне; дай мне разуменне, і я навучуся загадам Тваім.
74Тыя, што шануюць Цябе, убачаць мяне і ўзвесяляцца, бо трывала ўсклаў я надзею на словы Твае.
75 ЁД. Спазнаў я, Госпадзе, што прысуды Твае — справядлівасць, і па справядлівасці прынізіў Ты мяне.
76Калі будзе міласэрнасць Твая, каб суцешыць мяне, паводле прырачэння Твайго слузе Твайму.
77Спашлі на мяне ласкі Твае, каб я мог жыць, бо закон Твой — асалода мая.
78Хай пасаромеюцца пыхліўцы, бо падступна прыгняталі яны мяне, я буду спасцігаць прыказанні Твае.
79Хай павернуцца да мяне тыя, што шануюць Цябе, і тыя, што пазналі сведчанні Твае.
80Хай будзе сэрца маё беззаганнае ў пастановах Тваіх, і не пасаромлюся.
81 КАФ. Марнее, збаўлення, душа мая, і трывала ўскладаю я надзею на слова Тваё.
82Тупеюць вочы мае, прырачэння Твайго, кажучы: «Калі Ты суцешыш мяне?»
83Бо стаў я, як мех у дыме, пастановаў жа Тваіх не забыўся.
84Колькі дзён слугі Твайго? Калі ўчыніш суд над пераследнікамі маімі?
85Накапалі для мяне ям пыхліўцы, і яны — не паводле закону Твайго.
86Усе загады Твае — справядлівасць; падступна яны пераследы мне чынілі: успамажы мне.
87Ледзь не забілі яны мяне на зямлі, але я не пакінуў прыказанняў Тваіх.
88Паводле міласэрнасці Тваёй ухавай мяне жывым, а я захаваю напамінанні Твае.
89 ЛАМЕД. Навечна, Госпадзе, слова Тваё ўсталявана на небе.
90На ўсе пакаленні — праўда Твая; умацаваў Ты зямлю, і яна трывае.
91Паводле прысудаў Тваіх трывае яна сёння, бо ўсё служыць Табе.
92Каб закон Твой не быў мне асалодай, тады я адразу прапаў бы ў прыніжанасці маёй.
93Век не забуду прыказанні Твае, бо праз іх ажывіў Ты мяне.
94Я Твой, збаў мяне, бо адшукаў я прыказанні Твае.
95Цікуюць на мяне грэшнікі, каб загубіць мяне, я зразумеў сведчанні Твае.
96Я ўбачыў абмежаванасць любой дасканаласці; загад Твой — бязмежна шырокі.
97 МЭМ. Як жа палюбіў я закон Твой, Госпадзе; цэлы дзень — роздум мой.
98Закон Твай зрабіў мяне разумнейшым за непрыяцеляў маіх, бо ён са мною навечна.
99Стаўся я мудрэйшым за ўсіх тых, што вучылі мяне, бо сведчанні Твае — роздум мой.
100Разумею я лепш за старцаў, бо выконваю прыказанні Твае.
101Ад усякай ліхой дарогі ўстрымліваю я ногі мае, каб упільнавацца слова Твайго.
102Ад прысудаў Тваіх я не ўхіляюся, бо Ты навучыў мяне.
103Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!
104 Пс. 119:128 Праз прыказанні Твае атрымаў я разуменне; таму ненавіджу любую дарогу маны.
105 2Пёт. 1:19 НУН. Паходня для ног маіх — слова Тваё і святло сцежкі маёй.
106Даю я прысягу і пастанаўляю пільнавацца прысудаў справядлівасці Тваёй.
107Прыніжаны я вельмі, Госпадзе; ажыві мяне паводле слова Твайго.
108Хай будуць пажаданымі добразычлівасці вуснаў маіх, Госпадзе, і прысудам Тваім навучы мяне.
109Жыццё маё заўсёды ў небяспецы, а законаў Тваіх я не забываюся.
110 Пс. 140:6 Грэшнікі паставілі пастку на мяне, а я не зблудзіў ад прыказанняў Тваіх.
111Сведчанні Твае — спадчына мая навечна, бо яны — радасць сэрца майго.
112Схіліў я сэрца маё, каб чыніць пастановы Твае вечна, да канца.
113 САМЭК. Ненавіджу я двудушных, а люблю закон Твой.
114Ты покрыва і шчыт мой, трывала ўсклаў я надзею на слова Тваё.
115 Пс. 6:9 Адхіліцеся ад мяне ліхадзеі, і буду я выконваць загады Бога майго.
116Падтрымай мяне паводле прырачэння Твайго, і я буду жыць; і не пасарамаці мяне ў чаканні маім.
117Падмацуй мяне, і буду збаўлены, і буду захапляцца пастановамі Тваімі заўсёды.
118Адцураешся Ты ўсіх адступнікаў ад пастановаў, бо задума іх — мана.
119За шлак лічыш Ты ўсіх грэшнікаў зямлі; таму палюбіў я сведчанні Твае.
120Трымціць ад страху Твайго цела маё; баюся я судоў Тваіх.
121 АЙН. Учыніў я суд і справядлівасць; не выдавай мяне тым, што ўзводзяць паклёп на мяне.
122Забяспеч слугу свайго дабром, каб не ўзводзілі паклёп на мяне пыхліўцы.
123Вочы мае стамляюцца ад чакання дапамогі Тваёй і справядлівых прырачэнняў Тваіх.
124Учыні са слугой Сваім паводле міласэрнасці Тваёй і навучы мяне пастановам Тваім.
125Слуга Твой я; дай мне разуменне, каб ведаў я сведчанні Твае.
126Пара дзейнічаць, Госпадзе, бо расцерушылі закон Твой.
127 Пс. 119:72 Дзеля таго люблю я загады Твае больш за чыстае золата,
128 Пс. 119:104 таму кіраваўся я ва ўсім прыказаннямі Тваімі, узненавідзеў любую дарогу маны.
129 ФЭ. Дзівосныя сведчанні Твае, трымалася іх душа мая.
130Абвяшчэнне слоў Тваіх прасвятляе і дае разуменне малым.
131Раскрываю вусны мае і ўцягваю паветра, бо прагну загадаў Тваіх.
132Павярніся да мяне і злітуйся нада мной паводле прысуду Твайго для тых, што любяць імя Тваё.
133Накіроўвай крокі мае паводле прырачэння Твайго, і не запануе нада мною аніякая несправядлівасць.
134Адкупі мяне ад паклёпаў людскіх, каб пільнаваўся я прыказанняў Тваіх.
135Прасвятлі аблічча Тваё на слугу Твайго і навучы мяне пастановам Тваім.
136Ручаі слёз выцякаюць з вачэй маіх, бо не пільнуюцца яны закону Твайго.
137 САДЭ. Справядлівы Ты, Госпадзе, і праўдзівы суд Твой.
138Перадаў Ты ў справядлівасці сведчанні Твае ў чыстай праўдзе.
139Марнуе мяне руплівасць мая, бо забываюцца пра словы Твае непрыяцелі мае.
140 Высл. 30:5 Прырачэнне Тваё надзвычай агністае, і слуга Твой палюбіў яго.
141Малюсенькі я і занядбаны, прыказанняў Тваіх не забыўся.
142 Ян. 17:17 Твая справядлівасць — вечная справядлівасць, і закон Твой — праўда.
143Бяда і ўціск наваліліся на мяне, загады Твае — асалода мая.
144Сведчанні Твае — вечная справядлівасць; дай мне разуменне, і я буду жыць.
145 КОФ. Крычу я ад усяго сэрца майго: выслухай мяне, Госпадзе; выканаць хачу пастановы Твае.
146Крычу я да Цябе: збаў мяне, і буду выконваць загады Твае.
147Апярэджваю я раніцу і клікаю, трывала ўскладаю надзею на словы Твае.
148Апярэдзяць вочы мае світанне, каб абдумаць мне прырачэнні Твае.
149Пачуй голас мой паводле міласэрнасці Тваёй, Госпадзе, паводле прысуду Твайго ажыві мяне.
150Наблізіліся тыя, што пераследуюць мяне ў ліхасці, але ад закону Твайго аддаліліся яны.
151Блізка Ты, Госпадзе, і ўсе загады Твае — праўда.
152Ад пачатку даведаўся я пра сведчанні Твае, што заснаваў Ты іх навечна.
153 РЭС. Паглядзі на прыніжэнне маё і вырві мяне; бо закону Твайго я не забыўся.
154Рассудзі справу маю і адкупі мяне, пры дапамозе прырачэння Твайго ажыві мяне.
155Далёка збаўленне ад грэшнікаў, бо яны не адшукалі пастановаў Тваіх.
156Вялікая Твая, Госпадзе, міласэрнасць, паводле прысуду Твайго ажыві мяне.
157Многа пераследуючых мяне і засмучаючых мяне; ад напамінаў Тваіх я не ўхіляюся.
158Бачу я адступнікаў і брыджуся, бо прырачэнняў Тваіх яны не берагуць.
159Госпадзе, люблю Твае прыказанні, з міласэрнасці ўхавай мяне жывым.
160Аснова слоў Тваіх — праўда, і вечныя ўсе прысуды справядлівасці Тваёй.
161 СІН. Князі чыняць пераслед мне без прычыны, а сэрца маё шануе слова Тваё.
162Весялюся з прырачэнняў Тваіх, як тыя, што натрапілі на вялікую здабычу.
163Ненавіджу я ману і брыджуся; але Твой закон люблю.
164Сем разоў на дзень хвалю Цябе за справядлівыя прысуды Твае.
165Шчодры супакой тым, што любяць закон Твой, і няма для іх спакушэння.
166Маю надзею на дапамогу Тваю, Госпадзе, і выконваю загады Твае.
167Дапільнавалася душа мая сведчанняў Тваіх, і палюбіў я іх надзвычайна.
168Выконваю прыказанні Твае і сведчанні Твае, бо ўсе дарогі мае на віду ў Цябе.
169 ТАЎ. Хай наблізіцца маленне маё да Цябе, Госпадзе; згодна з словам Тваім дай мне разуменне.
170Хай дойдзе да Цябе маленне маё; паводле прырачэння Твайго вызвалі мяне.
171Выпусцяць гімн вусны мае, калі навучыш мяне пастановам Тваім.
172Хай апявае язык мой прырачэнне Тваё, бо ўсе загады Твае — справядлівасць.
173Хай рука Твая станецца такой, каб успамагала мне, бо выбраў я прыказанні Твае.
174Запрагнуў я збаўлення Твайго, Госпадзе, і закон Твой — асалода мая.
175Хай жыве душа мая і хваліць Цябе, і прысуды Твае ўспамагаюць мне.
176Блукаю я, як авечка, што прапала; шукай слугу Твайго, бо загадаў Тваіх я не забываюся.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.