Дзеі святых Апосталаў Раздзел 20 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Кар. 16:5; 1Цім. 1:3 Ка лі забу рэнне сціх ла, Паўла, паклікаўшы вучняў і падбадзёрыўшы іх, развітаўся і выправіўся, каб ісці ў Мацэдонію.

2Калі ж прайшоў тыя мясціны і ўмацаваў іх многімі словамі, прыбыў у Грэцыю.

3 2Кар. 11:26 І, калі прабыў там тры месяцы, то юдэі ўчынілі супраць яго змовы, дык ён сабраўся плыць у Сірыю, і меў намер вяртацца праз Мацэдонію.

4 Рым. 16:21; Эф. 6:21; Клс. 4:7 Праводзілі яго Сапатэр з Бэрэі, Арыстарх і Секунд з Тэсалонікі, і Гай з Дэрбы, і Цімафей, а з азійцаў – Тыхік і Трафім.

5 2Кар. 2:12; 2Цім. 4:13 Яны пайшлі наперад ды чакалі нас у Траадзе,

6 2Кар. 2:12; 2Цім. 4:13 а мы паплылі з Піліпаў па свяце праснакоў ды цераз пяць дзён прыйшлі да іх у Трааду, дзе прабылі сем дзён.

7 1Кар. 10:16 У першы дзень пасля суботы, калі сабраліся вучні на ламанне хлеба, Паўла, які назаўтра меў выбрацца ў дарогу, гутарыў з імі ды зацягнуў прамову да поўначы.

8І многа светачаў гарэла ў святліцы, дзе былі мы сабраны.

9А адзін юнак, на імя Яўтых, сядзеў на акне, і забыўся глыбокім сном, бо Паўла доўга гаварыў, і, змораны сном, зваліўся з трэцяга паверха ўніз, і паднялі яго мёртвага.

10 Мц. 9:23; Мк. 5:39; Лк. 8:52 Тады Паўла сышоў на ніз, прыпаў да яго і, абняўшы яго, сказаў: «Не трывожцеся, бо душа яго ў ім».

11І, узышоўшы наверх, ламаў хлеб і еў, а потым навучаў яшчэ доўга, аж да світання, а потым выбраўся ў дарогу.

12А юнака прывялі жывога на вялікую ўсіх радасць.

13Мы ж, сеўшы на карабель, паплылі ў Ас, адкуль мелі ўзяць Паўлу, бо ён так загадаў, хочучы сам ісці пехатой.

14Калі пераняў нас у Асе, узяўшы яго, мы адправіліся ў Мітылену

15і, адплыўшы адтуль, апынуліся назаўтра насупраць Хіёса, а наступнага дня прыбылі ў Самос і, пабыўшы ў Трагілеце, на наступны дзень дабраліся да Мілета,

16 1Кар. 16:8 бо Паўла вырашыў абмінуць Эфес, каб не было яму затрымкі ў Азіі, бо спяшаўся па магчымасці адзначыць Пяцідзесятніцу ў Ерузаліме.

17З Мілета паслаўшы ў Эфес, склікаў ён старэйшых царквы.

18А калі яны прыйшлі да яго, сказаў ім: «Вы ведаеце, якім я быў між вамі ад першага дня, калі прыбыў у Азію, ды ўвесь час,

19служачы Госпаду з усёй пакораю, і ў многіх слязах, і ў выпрабаваннях, якія напаткалі мяне з прычыны подступаў юдэйскіх;

20як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,

21 Лк. 24:47 сведчучы як юдэям, так і грэкам навярнуцца да Бога і верыць Госпаду нашаму Ісусу Хрысту.

22І вось, цяпер я, прынуканы Духам, іду ў Ерузалім, не ведаючы, што мяне там напаткае.

23У адным толькі запэўнівае мяне Дух Святы ва ўсіх гарадах, кажучы, што чакаюць мяне путы і гора.

24 Рым. 1:1; Гал. 1:1; 2Цім. 4:7 Але я не дбаю лішне пра сваю душу, абы толькі ў радасці завяршыць шлях мой і служэнне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса: сведчыць пра Евангелле ласкі Божай.

25І цяпер, вось, ведаю, што ўжо больш не ўбачыце вобліку майго вы ўсе, з якімі я сустракаўся, прапаведуючы Валадарства Божае.

26 2Кар. 7:2 Дзеля таго запэўніваю вас сёння, што я чысты ад крыві ўсіх,

27 Ян. 15:15 бо я не ўхіляўся, каб прапаведаваць вам усю волю Божую.

28 Лк. 12:32; Ян. 21:15; 1Пёт. 1:19; 1Кар. 12:28; Эф. 1:7; Клс. 1:14; 1Цім. 4:16; Геб. 9:12; Адкр. 5:9 Зважайце ж на сябе і на ўвесь статак, над якім паставіў вас Дух Святы епіскапамі, каб пасвіць царкву Бога, якую Ён здабыў Сваёй Крывёй.

29 Мц. 7:15 Бо я ведаю, што па маім зыходзе ўварвуцца да вас лютыя ваўкі, якія не пашкадуюць статка,

30 1Ян. 2:18; 1Цім. 1:20; 2Цім. 1:15 ды паміж вас саміх знойдуцца людзі, што будуць прамаўляць адваротнае, каб пацягнуць за сабой вучняў.

31 Геб. 13:7 Таму чувайце, памятаючы, што я на працягу трох гадоў днём і ўночы не пераставаў са слязамі настаўляць кожнага з вас.

32 1Пёт. 1:4; Эф. 1:14; Клс. 1:12 І цяпер, браты, даручаю вас Богу ды слову ласкі Яго, якое мае магутнасць збудаваць ды даць вам спадчыну з усімі святымі.

33Не квапіўся я ні на чыё срэбра, ані на золата, ані на адзенне.

34 1Кар. 4:12; 1Тэс. 2:9; 2Тэс. 3:8 Самі ж ведаеце, што гэтыя рукі зараблялі на тое, што было патрэбна мне і тым, што са мною.

35 Лк. 6:38; 2Кар. 11:9; Эф. 4:28; 1Тэс. 4:11 Ва ўсім паказваў я вам, што, так працуючы, трэба ўспамагаць нядужым і памятаць словы Госпада Ісуса, Які казаў: “Шчаслівей даваць, чым браць”».

36Па гэтых словах упаўшы на калені свае, маліўся разам з усімі.

37І стаўся плач вялікі паміж усіх, і кідаліся Паўлу на шыю ды цалавалі яго,

38сумуючы вельмі з-за слова, якое ён сказаў, што больш не ўбачаць вобліку яго. І правялі яго да карабля.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help